Знайсці
03.08.2022 / 16:272РусŁacБел

Затрымалі яшчэ двух беларусаў, якія прыехалі на радзіму з Польшчы

Zerkalo.io са спасылкай на праваабаронцаў і карыстальнікаў сацсетак паведамляе пра затрыманне двух беларусаў, якія некалькі гадоў жывуць у Польшчы і дапамагаюць суайчыннікам, якія там апынуліся. Абодва нядаўна прыехалі на радзіму ў госці да сваякоў.

Барыс Элькін. Фота: «Віцебская вясна»

Адзін з затрыманых беларусаў — прадпрымальнік з Віцебска Барыс Элькін, які займаецца будаўнічым бізнэсам у Польшчы і час ад часу прыязджаў на радзіму да сваякоў.

1 жніўня яго затрымалі ў Віцебску, а ў доме правялі ператрус. Прычыны затрыманьня дакладна не вядомыя, паведамляе «Віцебская вясна».

У 2004 годзе ў Віцебску прадпрымальнікі ўчынілі галадоўку супраць створаных мясцовымі ўладамі перашкодаў для гандлю, Барыс Элькін быў адным з яе арганізатараў. Пасля 2010 года ён пераехаў у Польшчу і стаў сузаснавальнікам кампаніі Bel.Pol.Bud.spzoo, якая наймае на працу беларусаў і дапамагае ўцекачам з Украіны.

Паводле інфармацыі крыніц «Віцебскай вясны», бізнэсмена маглі затрымаць за фотаздымкі з беларускай нацыянальнай сімволікай у сацсетках, якія кваліфікуюцца сілавікамі як несанкцыянаваны пікет.

Другі беларус, Раман Галуза, родам з Жабінкі, жыў у Польшчы апошнія 9 гадоў. 19 ліпеня ён прыехаў на радзіму і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-ратавальны атрад «Юго-Запад» у сацсетках аб’явіў яго пошук.

2 жніўня ў акаўнтах пашукавікоў з'явілася інфармацыя, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўленае — без якіх-небудзь падрабязнасцяў.

А адзін з беларускіх блогераў, які жыве у Польшчы, расказаў у Instagram, што Раман знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Пасля 19 ліпеня, калі ён перасек польска-беларускую мяжу, высветліць нешта пра яго лёс не ўдавалася — не дапамагла нават напісаная бабуляй заява ў міліцыю.

Па словах аўтара публікацыі ў Instagram, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
53
0
бел/адказаць/
03.08.2022
Бяруць усіх падрад, хто вяртаецца з-за мяжы? У Беларусі і так нармальнага народу нямнога, бо з алкаголікаў няма чаго ўзяць. 
0
Полк/адказаць/
03.08.2022
Расейска-фашысцкая акупацыя i тэрор ва ўмовах вайны рэч неабходная каб трымаць насельнiкаў у канцлагеры. Iдзе вайна. Супраць беларусаў. На якую ужо трэба пачаць адказваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930