Знайсці
03.08.2022 / 16:37РусŁacБел

Беларускамоўны дзіцячы канал «Бэйбус» ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў праграму Youtube Kids

Пра гэта паведаміў вядомы журналіст Сяргей Будкін на сваёй старонцы і патлумачыў, чаму гэта важна для канала і для пашырэння выкарыстання беларускай мовы.

«Па-першае, гэта пачэсны статус для канала. Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае, што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы.

Па-другое, гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтую праграму трафік павышаецца на 15-20%», — напісаў Будкін.

На гэтым канале можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму «Вясёлы садок», коміксы ад часопіса «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930