Знайсці
03.08.2022 / 17:32РусŁacБел

Хакеры, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, удзельнічаюць у атаках на польскія вайсковыя структуры

Асноўнай мэтай хакераў з Расіі, Беларусі і Кітая з'яўляюцца польскія вайсковыя структуры. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі ізраільскай кампаніі Check Point, якая спецыялізуецца на супрацьдзеянні інтэрнэт-пагрозам.

Фота ілюстратыўнае

Міністэрства нацыянальнай абароны і іншыя ваенныя ведамствы Польшчы сталі асноўнай мішэнню кіберзлачынцаў. За масавымі атакамі стаяць групы, звязаныя з Масквой, але таксама тыя, якія падтрымліваюцца Беларуссю і Кітаем, папярэджвае Check Point.

Паводле арганізацыі, у Польшчы кожны тыдзень наносіцца ў сярэднім 1106 такіх удараў па адной урадава-вайсковай арганізацыі. 53% выпадкаў нападаў былі скіраваныя на рассакрэчванне канфідэнцыйных звестак.

Check Point паведамляе, што большасць лічбавых нападаў паспяхова блакуецца сістэмамі бяспекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930