Знайсці
03.08.2022 / 17:54РусŁacБел

Жыхара Бабруйска асудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства трохгадовай дзяўчынкі

Магілёўскі абласны суд асудзіў 31-гадовага бабруйчаніна М. да пажыццёвага пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму па абвінавачанні ў забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовай дзяўчынкі (падпункты 2 і 6 часткі 2 артыкула 139 КК), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Бабруйчаніну таксама паставілі ў віну наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (падпункты 1 і 3 часткі 2 артыкула 147 КК) і катаванне (частка 2 артыкула 154 КК) непаўналетняй. Суд абавязаў яго выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь.

Па версіі ведамства, абвінавачаны з чэрвеня па кастрычнік 2021 года, будучы нецвярозым, збіваў дзіця сваёй сужыцелькі. «Пры гэтым М., адчуваючы сваю беспакаранасць, з кожным разам павялічваў колькасць і цяжар нанесеных дзіцяці цялесных пашкоджанняў», — піша прэс-служба Генпракуратуры.

6 кастрычніка 2021 года бабруйчанін зноў збіў дзіця, прытым не толькі рукамі, але і неўстаноўленымі прадметамі, у выніку чаго дзяўчынка памерла ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы ў машыне хуткай дапамогі.

Сам М. у судзе сваю віну не прызнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера