Знайсці
04.08.2022 / 08:383РусŁacБел

Amnesty International абвінаваціла Украіну ў размяшчэнні тэхнікі ў жылых раёнах

Украінскія вайскоўцы падвяргаюць небяспецы цывільнае насельніцтва, ствараючы базы і размяшчаючы ўзбраенне ў жылых раёнах, у тым ліку ў школах і бальніцах, спрабуючы адбіць расійскае ўварванне, гаворыцца ў апублікаваным у ноч на чацвер дакладзе праваабарончай арганізацыі Amnesty International, піша BBC.

Падобная тактыка парушае міжнароднае гуманітарнае права, паколькі ператварае цывільныя аб'екты ў ваенныя цэлі. У выніку расійскіх удараў па населеных пунктах гінуць мірныя жыхары і разбураецца цывільная інфраструктура, адзначае арганізацыя.

У перыяд з красавіка па ліпень эксперты Amnesty некалькі тыдняў аналізавалі расійскія ўдары па Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях і ў Данбасе. Яны аглядалі месцы ўдараў, апытвалі тых, хто выжыў, сведак і сваякоў ахвяр атак, а таксама вывучалі спадарожнікавыя здымкі.

Падчас расследавання Amnesty выявіла доказы таго, што ўкраінскія войскі наносілі ўдары з жылых кварталаў, а таксама знаходзіліся ў цывільных аб'ектах у 19 гарадах і сёлах гэтых рэгіёнаў.

Большасць жылых раёнаў, дзе размяшчаліся войскі, знаходзілася далёка ад лініі фронту, і ў вайскоўцаў былі альтэрнатывы, якія не падвяргалі б небяспецы мірнае насельніцтва, гаворыцца ў дакладзе.

Пры гэтым у Amnesty адзначаюць, што не ўсе расійскія напады адпавядалі гэтай схеме. У некаторых выпадках, якія арганізацыя прызнала ваеннымі злачынствамі Расіі, эксперты не знайшлі доказаў таго, што ўкраінскія войскі знаходзіліся на тэрыторыі цывільных аб'ектаў.

Amnesty адзначае, што практыка ўкраінскіх вайскоўцаў па размяшчэнні вайсковых аб'ектаў у межах населеных пунктаў ніякім чынам не апраўдвае невыбарачныя расійскія напады, у тым ліку з выкарыстаннем забароненых міжнароднай супольнасцю боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мойша/адказаць/
04.08.2022
Амністыя гэтая вельмі прадажная левацкая арганізацыя
2
Олег/адказаць/
04.08.2022
Наша нива могла бы и не публиковать это.......
04.08.2022
Претензия, что военные едят и отдыхают в больницах вообще идиотская. Может украинским военным вообще не появляться в своих же городах? Это оправдание российской агрессии в чистом виде. 
TRANSLATE with x
English
ArabicHebrewPolish BulgarianHindiPortuguese CatalanHmong DawRomanian Chinese SimplifiedHungarianRussian Chinese TraditionalIndonesianSlovak CzechItalianSlovenian DanishJapaneseSpanish DutchKlingonSwedish EnglishKoreanThai EstonianLatvianTurkish FinnishLithuanianUkrainian FrenchMalayUrdu GermanMalteseVietnamese GreekNorwegianWelsh Haitian CreolePersian
TRANSLATE with
COPY THE URL BELOW
Back
EMBED THE SNIPPET BELOW IN YOUR SITE
Enable collaborative features and customize widget: Bing Webmaster Portal
Back
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера