Знайсці
04.08.2022 / 17:217РусŁacБел

Галоўны монстр 2022 года: хто такі Хагі Вагі, ад якога ўсе фанацеюць?

Гэтая цацка з не надта прывабным відам набыла папулярнасць сярод дзяцей ў пачатку гэтага года і не сыходзіць у цень дагэтуль. Разбіраемся, што вядома пра сіняга монстра.

Фота: vgtimes.ru

Хагі Вагі — гэта персанаж хорар-гульні Poppy Playtime. Па сюжэце гульні галоўны герой, экс-супрацоўнік фабрыкі цацак Playtime Co., вырашае расследваць таямнічае знікненне калег. Для гэтага ён накіроўваецца на тую самую фабрыку і ходзіць па закінутых памяшканнях, спрабуючы аднавіць карціну падзей.

Калі герой адчыняе дзверы ў вестыбюль фабрыкі, ён сустракае там Хагі Вагі. Па фігуры гэтая істота крыху падобная да чалавека, вось толькі яна мае сіні мех, трохвугольную галаву, вялікія чырвоныя вусны і велізарную ўсмешку з некалькімі радамі зубоў.

Спачатку Хагі Вагі быў добразычлівым, але пасля аварыі на фабрыцы змяніў свой настрой. У героя атрымліваецца аднавіць падачу энергіі на панэль кіравання, і пасля гэтага сіні монстр пачынае за ім ганяцца. Калі не паспееш выратавацца, Хагі Вагі зловіць цябе і з’есць, і не забудзе перад гэтым шырока ўсміхнуцца, каб паказаць свае вострыя зубы. Варта берагчыся абдымкаў Хагі Вагі, бо ў яго яны смяротна небяспечныя. 

@hagivagi976#дуэт с @ekrystal ♬ оригинальный звук - ЕГОР

@hagivagi976

♬ оригинальный звук - Хаги ваги

Першая глава гульні выйшла ў кастрычніку 2021 года, працяг чакаюць у гэтым годзе. Але сіні монстр ужо пайшоў у народ — настолькі, што яго вобраз абрастае новымі дэталямі. Напрыклад, тыктокеры прыдумалі для Хагі Вагі раман з іншым монстрам, падобнай да яго, толькі ружовай Кісі Місі (іншыя мяркуюць, што яна — мама ці сястра Хагі Вагі). У першай главе Poppy Playtime можна пабачыць выяву Кісі Місі на сценах фабрыкі, але яе саму пакуль што нам не прадставілі.

@poppypleitime#poppyplaytime♬ 오리지널 사운드 - nam227 - 이 계정 이제 안씀

@neliamim Ответ пользователю @__i_loh__ ♬ оригинальный звук - neliamim

Дзіўная цацка атрымала вялікую папулярнасць сярод дзяцей і падлеткаў. Хагі Вагі ў форме мягкай цацкі скупаюць па ўсім свеце, як і яго сяброў: акрамя Кісі Місі, у серыі ёсць рознакаляровы Лілі Мілі, аранжавы Ван Панк, шэры Грыс Віс, чырвоны Скары Лары і нават зялёны Сілі Білі.

У асноўным Хагі Вагі раскруцілі стрымеры камп'ютарных гульняў, але сапраўднай зоркай істота стала ў тыктоку. Відэа з гэтым сінім монстрам набіраюць шмат праглядаў, а сам Хагі Вагі ўжо стаў героем мноства мемаў.

Першы з іх — фраза «У нас знік сіні Хагі Вагі». Яна прагучала ў відэа ютубера Скорці, які праходзіў гульню GTA V з модам, што дазваляў дадаваць у яе Хагі Вагі рознага колеру. Скорці прамаўляў яе, калі сіні Хагі Вагі згараў на вогнішчы. Тыктокеры ж пачалі выкарыстоўваць гэтыя словы, калі жадаюць расказаць пра максімальна вялікае расчараванне.

@mapsxxll Хаги Ваги.. нет... | #хагиваги#синийхагиваги♬ синий хаги ваги - нн фд

Скорці і яго відэа далі пачатак яшчэ двум мемам пра Хагі Вагі. Першы з іх — словы «Да ладна, глядзі! Гэта бабуля Хагі Вагі». Скорці прамовіў іх, калі знайшоў у адной з лакацый гульні павялічаную копію Хагі Вагі, на якой былі ружовыя акуляры, і вырашыў, што гэта бабуля монстра. Зараз жа іх выкарыстоўваюць, каб распавесці пра «старамодныя» якасці маладых людзей — напрыклад, пра любоў да вязання ці метэазалежнасць.

@lerok_saharok21 @user648009 ♬ оригинальный звук - лэнди☁⚡

Яшчэ адзін мем ад Скорці гучыць так: «Афігець, нашаму Хагі Вагі тысяча гадоў». Прамаўляюць яго, каб распавесці пра розніцу ва ўзросце і тое, як часам хутка ляціць час.

@cereals_fan Афигетьнашемухагивагитыщалет✨//id: not mine|спасибо за актив #cereals_fan#популярное#хагиваги#on♬ оригинальный звук - ᤋᥲᥴκᥲⲙᥙ᧘ᥲ ⲙᥲⲙ᧐нᴛᥲ

Шмат хто зразумее мем «Да хто такі гэты ваш Хагі Вагі». Пачуць яго можна ў роліках, дзе дарослыя тыктокеры дзівяцца любові дзяцей да сіняга монстра і расказваюць, як не паспяваюць за новымі трэндамі.

@myron.iron

Ты знаешь, кто такой этот Хаги Ваги?

♬ оригинальный звук - Мирон&Семья

Фанаты Хагі Вагі з твітара не адстаюць ад тыктокераў. Вось некалькі прыкладаў таго, як у гэтай сацсетцы згадваюць сіняга монстра і мемы з ім:

Папулярнасць Хагі Вагі выклікае ў некаторых дарослых засцярогу. Напрыклад, вясной 2022 года паліцыя і супрацоўнікі брытанскіх школ папярэджвалі бацькоў, што іх дзеці могуць глядзець у сеціве ролікі з Хагі Вагі змрочнага характару. Імя Хагі Вагі ўтворанае ад брытанскага hug (абдымацца), таму гэтага персанажа цяжка «западозрыць» у дрэнным уплыве на дзяцей. Але бацькоў пужае як знешнасць Хагі Вагі і яго характар, так і тое, што ім амаль немагчыма даведацца, ці глядзіць іх дзіця відэа з гэтай істотай.

У любым выпадку, псіхолагі рэкамендуюць не купляць Хагі Вагі для дзяцей ва ўзросце 4-6 гадоў, бо незвычайная цацка можа напужаць такое дзіця, нават калі ў самым пачатку яно гэта не ўсведамляе. Што да старэйшых дзяцей, то ім Хагі Вагі наўрад ці нанясе псіхалагічную траўму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Выйшла самая чаканая гульня лета Stray — сімулятар ката, які робіць звычайныя каціныя справы ВІДЭА

Netflix страціў мільён падпісчыкаў. Чаму яго не хочуць глядзець?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка не Макса Дизайнера/адказаць/
04.08.2022
"бо незвычайная цацка можа напужаць такое дзіця, нават калі ў самым пачатку яно гэта не ўсведамляе"

глупства. сама па сабе цацка не можа напужаць дзіцё, калі ёю не пужаць.

прыйшла нам з мужам неяк ідэя - а ці не намаляваць нам на сцяне шкілетоны? маляваць не прыйшлося - знайшліся адпаведныя фоташпалеры. паклеілі. 3 белыя метровыя чарапы на чорным фоне. адзінае, што я баялася - як успрыме дзіцё? ці не спужаецца? яму тады 3 гадкі было... і вось з заміраннем сэрца запускаю яго ў пакой. а ён глядзіць на гэтыя 3 вялікія чарапы, пасміхаецца і кажа: "мама, тата і я" я ледзь прытомнасць не страціла... мне і ў галаву не прыйшло, што такое супадзенне... а ён вызначыў адразу. там і праўда мужчынскі чэрап, жаночы і дзіцячы. малы смяецца, а я хапаюся за галаву: "дызайнерка, шо ж ты нарабіла!?"але і муж смяецца: "ды ты што - чарапы - гэта ж добра - яны аберагаюць нас" тыпу супакоіў)
0
антисвета/адказаць/
04.08.2022
ізноў жа...
"псіхолагі рэкамендуюць не купляць Хагі Вагі для дзяцей ва ўзросце 4-6 гадоў,"

ведаеце што... адпраўце гэтых псіхолагаў саміх да псіхолагаў) гэтыя псіхолагі не ведаюць, чаму, напрыклад, менавіта у гэтым узросце дзеці пачынаюць расказваць адзін аднаму ўсякія страшылкі? бо прыкладна ва ўзросце 5 год да іх прыходзіць разуменне смерці. яны пачынаюць баяцца яе. баяцца памерці ці баяцца страты блізкіх.
а страшылкі пэўна мусяць рыхтаваць іх да дарослага жыцця... дзе смерці бывае часам во як зашмат...
0
синий синий иней.../адказаць/
04.08.2022
и синяя борода...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера