Знайсці
04.08.2022 / 20:263РусŁacБел

Чэргі легкавікоў на мяжы з Польшчай працягваюць расці. Ва ўсім вінаватыя палякі?

Тым часам, як чэргі грузавікоў на граніцах Беларусі і ЕС амаль зніклі, на легкавым кірунку назіраецца адваротная сітуацыя. Па інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, толькі за мінулы тыдзень колькасць легкавога транспарту, які чакае ўезду ў ЕС, павялічылася на 71%. Асабліва складаная сітуацыя на межах з Польшчай. «Наша Ніва» разбіралася, чаму так адбываецца.

Фота: тэлеграм-канал «Warshawka» — ПП «Варшавский мост»

Апошнім часам ахвотным з'ездзіць у Польшчу ў прамым сэнсе даводзіцца суткамі стаяць у чарзе. Беларускія памежнікі вінавацяць у гэтым сваіх замежных калег, маўляў, тыя не выконваюць абавязкі і прапускаюць праз мяжу менш транспарту, чым павінны гэта рабіць.

Калі паглядзець на справаздачу Дзяржпагранкамітэта, то выглядае, што прынамсі на польскім кірунку так яно і адбываецца. 

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал Пагранкамітэта

У пагранічным пункце «Бераставіца-Баброўнікі» польскі бок аформіў 57% аўтамабіляў ад нормы, а ў «Брэст-Цярэспаль» — усяго 34%

У той жа час літоўскі бок, мяркуючы па графіках, не толькі выконвае свае абавязкі, але і значна перавышае гэтыя паказчыкі ва ўсіх пунктах пропуску за выключэннем «Каменны Лог — Мядзінінкай». 

Аднак невыкананне польскім бокам дамоўленасцяў па колькасці аформленага транспарту — толькі адна з прычын, чаму людзі вымушаныя дзясяткі гадзін праводзіць у чэргах.

Палова пагранпераходаў закрытая

Справа ў тым, што да пандэміі COVID-19 на беларуска-польскай мяжы функцыянавалі шэсць аўтадарожных пунктаў пропуску, цяпер такіх засталося толькі тры. Адзін з іх прадугледжаны выключна для руху грузавога транспарту. Праз гэта вынікае, што замест ранейшых пяці пунктаў для легкавікоў застаюцца дасяжнымі толькі два: «Брэст-Цярэспаль» і «Бераставіца-Баброўнікі». Агульная прапускная здольнасць іх складае 2600 легкавікоў у суткі. 

Пункты пропуску «Пясчатка-Палоўцы» і «Дамачава-Кукурыкі» застаюцца закрытымі ўжо больш як два гады. Іх агульная прапускная здольнасць складала 1300 легкавікоў у суткі. 

Справакаваны беларускімі ўладамі крызіс з уцекачамі і сітуацыя, якая склалася ў міжнародным мультыфункцыянальным пункце пропуску «Брузгі», прывяла да таго, што польскі бок прыняў рашэнне спыніць працу гэтага памежнага пункту з 21 лістапада 2021 года. Прапускная здольнасць «Брузгоў» складала 1600 легкавых і 580 грузавых аўто ў суткі. 

Такім чынам, агульная прапускная здольнасць пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы скарацілася з 5500 машын у суткі да 2600. 

Калі не паглыбляцца ў сутнасць праблемы, можна прыйсці да высновы, што ў ёй вінаваты выключна польскі бок. Паколькі фармальна ўсе тры пункты пропуску былі закрытыя па ініцыятыве Польшчы. Кавідныя ж абмежаванні ўжо даўно знятыя, ды нават і лагер уцекачоў у «Брузгах» ліквідавалі яшчэ 22 сакавіка. Але да зняцця кавідных абмежаванняў і закрыцця лагера для ўцекачоў Беларусь паспела стаць суагрэсарам у вайне з Украінай.

Па гэтай і іншых прычынах напружанасць паміж афіцыйнымі Мінскам і Варшавай толькі працягвае расці, таму наўрад ці варта разлічваць на тое, што польскі бок пойдзе на адкрыццё раней закрытых пагранічных пунктаў.

Чаму так шмат людзей едзе ў Польшчу?

Многія з тых, хто цяпер стаіць у шматкіламетровых «калейках» у Польшчу, — людзі, для якіх паездкі праз мяжу не што іншае, як праца.

«Канечне, ёсць тыя, хто едзе туды з турыстычнымі мэтамі або наведаць сваякоў і сяброў ці наогул едзе далей на Захад, але вялікая частка — гэта «чаўнакі» і кантрабандысты, якія зарабляюць на гэтым грошы. Таму пакуль у краіне няма годных заробкаў, а паездкі ў Польшчу могуць прыносіць вялікія па беларускіх мерках грошы, чэргі нікуды не знікнуць», — мяркуе суразмоўца. 

Апошнім часам з'явіліся і прадпрымальныя грамадзяне, якія зарабляюць не на перавозе кантрабанды праз мяжу, а на саміх чэргах. Як паведамляюць у СМІ, у залежнасці ад аддаленасці кошт месца ў чарзе прадаецца па цэнах ад 50 рублёў да 100 еўра. 

Месца ў чарзе можна забраніраваць таксама анлайн праз дзяржаўны сэрвіс. Кошт паслугі — 1 базавая (32 рублі). Але выхапіць вольнае месца няпроста. Так, напрыклад, па стане на 16 гадзін 4 жніўня ў пункце пропуску «Бераставіца» ўсе месцы распрададзеныя на тыдзень наперад. У пункце пропуску «Брэст» на той час заставалася каля дзясятка броняў на 11 жніўня. Усе ранейшыя даты і гадзіны ўжо выкупленыя. 

Фота: скрыншот з сайта belarusborder.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

На беларускіх межах амаль зніклі чэргі з грузавікоў. Чаму так адбываецца?

Мільёны даляраў штомесяц. Колькі Беларусь зарабляе на мяжы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Дрын/адказаць/
05.08.2022
Пора уже вообще было закрыть границу для всех. Зачем впускать граждан страны-агрессора??
0
В теме/адказаць/
05.08.2022
Вообще открытая граница с «треснувшим хрустальным сосудом» на польском направлении объясняется только меркантильными интересами в Подляском воеводстве. В том же Белостоке такое количество гиперов рассчитано исключительно на нашествие со стороны РБ. Новый автовокзал они бы тоже не стали строить, а так и железнодорожный вокзал обновили. То есть весь Белосток заточен под торговлю с белорусами. И при закрытой границе им не с кем торговать. Поэтому и штампуют гуманитарные визы, потом при помощи посредников эти же визы перепродаются, хороший бизнес.
06.08.2022
Дрын, не пишите бред. Людей бьют, убивают, сажают, а Вы предлагаете им ещё и границу закрыть. В чём логика? Ладно Украинцы в порыве гнева, но почему такое пишут беларусы? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера