Знайсці
04.08.2022 / 17:0113РусŁacБел

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам

Святлана Князева — работніца гомельскага тэлебачання з 15-гадовым стажам, вядзе праграмы на рэгіянальным канале «Беларусь 4 Гомель». І ў сваёй рыторыцы ў эфіры нічым не розніцца ад іншых дзяржаўных прапагандыстаў. Але пры гэтым адпачывае на Захадзе і гэтым хваліцца, піша выданне «Флагшток»

Мяркуючы па фотаздымках, якія Князева (не проста вядучая, але і рэдактарка аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм ТРК «Гомель») размясціла на сваёй старонцы ў Інстаграме, адпачываць «для перазагрузкі» яна ездзіць у еўрапейскія краіны «па прыгожых гарадах з багатай гісторыяй». У апошнія месяцы яна апублікавала справаздачу з краін, якія найбольш дэманізуе беларуская прапаганда — Польшчы і Літвы. Яна захапляецца старой архітэктурай, добраўпарадкаваннем. А на адзін з фотаздымкаў з Вільні падпісала: «Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку».

І ўсё б нічога, але ў сваіх эфірах прапагандыстка не стамляецца расказваць пра ўсе перавагі «беларускага шляху», пра «генацыд беларускага народа» і «варожыя» еўрапейскія краіны.

Апошнім часам нашы суседкі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, задумаліся над тым, каб перастаць пускаць такіх асоб на сваю тэрыторыю. Так, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі ўжо падрыхтавала папраўкі ў правілы аб дзяржавах, грамадзяне якіх пры падачы дакументаў на візу і від на жыхарства павінны праходзіць праверкі на прадмет пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку. Ужо сёння ва ўездзе ў краіну адмаўляюць тым, хто адкрыта дэманструе падтрымку вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
147
Ха-ха
45
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
80
17
ром/адказаць/
04.08.2022
Деньги не пахнут)) дай вам столько .. то могли бы и вы такими быть! Одно то что щас куда не плюнь- все «айтишники» много о чем говорит
0
Тыя, хто /адказаць/
05.08.2022
Не понимаю, почему так... Людям, которые пострадали от репрессий, выехать в ЕС - целая проблема. Зато гос.пропагандистка катается легко и непринуждённо туда, в ЕС. Ни запретов ей, ни разворота домой, в таёжный союз. Бывший момоновец преспокойно работает на фуре там же, в ЕС. Ни запретов, ни депортации. Как так?
0
Железный Дровосек /адказаць/
05.08.2022
Этим любительницам смердючьей орды и место—там. Пусть отдыхает в воронеже или караван-сарае мааскве, человеческие города доя людей,а не смердов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930