Знайсці
04.08.2022 / 21:047РусŁacБел

Украінская разведка: Расія да канца жніўня плануе вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў

Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сілаў Украіны паведаміла, што Расія пачала вывозіць з Беларусі боепрыпасы ў 1061-ы Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай вайсковай акругі. «Агулам да канца жніўня запланавана вывезці 12 тысяч тон боепрыпасаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: УНІАН

Паводле Упраўленьня стратэгічных камунікацый, гэта можа сведчыць аб праблемах, якія мае Расія са своечасовай пастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў.

«Гэта яшчэ адна нагода сумнявацца ва ўварванні ва Украіну беларускай арміі, якая ў цяперашніх умовах ператварылася яшчэ і ў рэсурсную базу для падмацавання Расіі», — адзначылі ва Узброеных сілах Украіны.

Адначасова гэта лічаць і негатыўным момантам, які сведчыць пра тое, што дэфіцыту боепрыпасаў у расійскай арміі няма, а ёсць толькі праблемы з дастаўкай іх перадавым падраздзяленням.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
18
0
координаты не чудес/адказаць/
05.08.2022
Dr. Someone,
вам зусім братоў-украінцаў не шкада? бо ж бачна, як усе зацікаўленыя бакі (далёка не толькі расея) хочуць пазбавіцца ад старэлага ваеннага ламачча на бедным украінскім полі...

а самі тым часам вааружаюцца новым...
0
Сажа/адказаць/
05.08.2022
Это если на 152 мм пересчитать - под 300 000 снарядов получается. На недельку хватит.
1
Crazy Beach/адказаць/
05.08.2022
Значит наступления через Беларусь не планируют пока. Хорошая новость....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930