Знайсці
05.08.2022 / 10:4231РусŁacБел

«Яна нам не мамка». Валерый Цапкала заявіў, што не едзе на канферэнцыю дэмсіл у Вільню

Палітык Валерый Цапкала паведаміў пра гэта ў сваім тэлеграм-канале. Але паедзе яго жонка.

Фота: ютуб-канал Валерыя Цапкалы

«У нас адсутнічае давер да штаба Ціханоўскай. Адсутнічае ён з той простай прычыны, што рашэнні непразрыстыя, ініцыятывы, з якімі мы выходзілі, ніколі не былі падтрыманыя, звароты да розных урадаў у адносінах эфектыўнасці выкарыстання сродкаў, якія выдаткоўваюцца, таксама не былі падтрыманы — ні Латушкам, ні штабам Ціханоўскай. І, канечне, цяпер, калі мы бачым нейкія мільённыя сродкі, якія праварочваюцца на рахунках бліжэйшых дарадцаў Ціханоўскай, няма даверу і ў адносінах да тых рашэнняў, якія будуць прымацца», — патлумачыў Цапкала.

Ён дадаў, што яму не падабаецца фармат мерапрыемства. «Сімбіёз Усебеларускага народнага сходу», — ахарактарызаваў ён. Пры гэтым сказаў, што фармат скапіраваны з іхняга форуму.

На канферэнцыі ў Вільні, якая пройдзе 8-9 жніўня, будзе Вераніка Цапкала, каб задаць пытанні Ціханоўскай.

«Ён не бацька, а яна нам не мамка», — дапісаў палітык у сваім пасце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
атож/адказаць/
06.08.2022
Сказаў як сказаў. І добра. Цяпер дакладна вядома who is ху.
06.08.2022
Хто-ж табе пячору Алё-Бабы адчыне? К ёй дауно ужо кранiк прыкручаны. Галоунае цяпер дзеля барацьбiтоу-завочнiкау - не грамадскае, не яунае, а НАЯУНАЕ i безнаяунае, натуральна. Астатнiя могуць сканаць цiхенька з бутэлькай чарнiла.
2
Усевалад Родзька/адказаць/
06.08.2022
ппва, тіxаноўская таксама прарасейская 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера