Знайсці
05.08.2022 / 13:552РусŁacБел

«Справа змоўшчыкаў»: падрабязнасці сустрэчы Зянковіча і «сілавіка» ў рэстаране

Мінскі абласны суд 5 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць «справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Сёння роўна тыдзень, як пачалі разглядаць справу. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні. Фядута прызнаў віну часткова, Кастусёў — не прызнаў, Краўчук і Галубовіч — прызналі віну цалкам, Зянковіч пакуль не выказаў сваё стаўленне да абвінавачванняў, хаця стала вядома, што ён адзіны па справе, хто заключыў пагадненне са следствам. «Вясна» сочыць за судовым працэсам.

Сёння ў судзе глядзяць відэа аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якое змяшчаецца ў матэрыялах крымінальнай справы. Аляксандр Фядута заявіў хадайніцтва суду ад тым, каб глядзелі не ўвесь аб'ём відэа, бо там больш за 20 гадзін.

Прагляд відэа пачаўся з таго, як Зянковіч сустракаецца ў рэстаране з «сілавіком» Аляксеем Жураўскім і абмяркоўвае пытанні, звязаныя са спробай змены ўлады неканстытуцыйным шляхам.

У судзе таксама быў агалошаны дыялог Зянковіча і Жураўскага. Зянковіч сказаў, што змоўшчыкам патрэбен «які-небудзь генерал», і Жураўскі параіў «падысці (да генерала) і падаруначак прынесці».

«Калі што, мая супрацоўніца можа зняць некалькі тысяч і перадаць», — сказаў Зянковіч.

Таксама абмяркоўваліся пытанні канспірацыі. Зянковіч растлумачыў суразмоўцу, што лепш не сустракацца.

Абмяркоўваючы пытанні падрыхтоўцы да змовы, Зянковіч сказаў Жураўскаму, што ў краіне ёсць «партызаны», назапашана зброя — яшчэ з часоў Белага легіёну. Таксама абмяркоўвалася тэма Святланы Ціханоўскай. З гэтай нагоды Зянковіч заявіў, што для змовы «патрэбны генерал», а Ціханоўская не з'яўляецца лідарам.

Падчас перамоваў Зянковіча і «сілавіка» Жураўскага абмяркоўвалася пытанне прыцягнення да змовы «ізраільцянаў» і «амерыканцаў». Зянковіч распавёў Жураўскаму, што ўжо звяртаўся да «былых афіцэраў з Масада» з прыватнай ваеннай кампаніі з Ізраіля, але яны пакуль не хочуць мець зносіны на прадмет удзелу ў змове.

Таксама Зянковіч растлумачыў «сілавіку», што калі звяртацца ў пасольства ЗША ў Мінску па дапамогу, то прыйдзецца раскрыць усю таямніцу плана, і гэтая інфармацыя будзе даведзеная да Белага дома, да адміністрацыі Трампа.

На думку Зянковіча, наўрад ці амерыканцы «ўмяшаюцца ў сітуацыю, таму што потым прыйдзецца мець справу з рускімі». Тое самае, па словах Зянковіча і з пасольствам Польшчы.

Жураўскі, тым не менш, настойваў, каб Зянковіч «прамацаў» амерыканскае пасольства на прадмет таго, ці ёсць людзі, гатовыя дапамагчы арганізаваць змову ў Беларусі. Па яго словах, у амерыканцаў ёсць вопыт такіх аперацый. Ён нагадаў пра ваенныя перавароты ў краінах Лацінскай Амерыкі.

У сваю чаргу Жураўскі паведаміў Зянковічу, што працягвае працу па перамовах з беларускімі сілавікамі, і можна казаць, што «ў 4-5 батальёнаў» ёсць гатоўнасць падтрымаць змоўшчыкаў. 

Гаворка ішла аб падраздзяленнях, якія знаходзяцца ў Мінску альбо непасрэднай блізкасці ад сталіцы. Акрамя таго, планавалася прыцягнуць да ўдзелу ў сілавым захопе ўлады вайскоўцаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Па словах суразмоўцы Юрыя Зянковіча, зацікаўленасць праявілі не толькі дзейныя вайскоўцы, але і адстаўныя.

Чытайце таксама:

Зянковіч стаў супрацоўнічаць са следствам адразу пасля затрымання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цырк i акторы/адказаць/
05.08.2022
Калi я вось гэта прачытаў, то стала адразу ясна што Жураўскi быў на спецзаданнi. А вось чаму гэтага не разумеў Зянковiч то можа быць толькi адно тлумачэнне - гэта спектакль, у якiм ўсе яны выконвалi свае ролi.
0
Госьць/адказаць/
05.08.2022
Цырк i акторы - І за спэктакль атрымаць рэальныя тэрміны? Цi думаеце, іх адпусьцяць дадому? Іншага не разумею: у таварышча пушкініста рэальны вопыт такіх гульняў. Як мог не зразумець, не адчуць?! Тым болей, што меў знаёмых у Амэрыцы і мог даведацца апінію пра Зянковіча, каб і на адным полі потым ня сесьці зь ім.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера