Знайсці
05.08.2022 / 19:4323РусŁacБел

Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі

Лісічкі — адны з самых далікатных грыбоў, якія да таго ж маюць цудоўны смак. Калі вы любіце іх гатаваць, варта разабрацца, як можна лёгка ачышчаць лісічкі ад пяску.

Фота: pixabay.com

Лісічкі можна збіраць практычна ўсё лета, а часам і да позняй восені. Яны добра растуць на ўзлесках, палянах і ў гаях, у хвойніках і дубовых лясах. Можна знайсці лісічкі ў высокай траве, пад мохам ці пад лісцем. Гэтыя грыбы звычайна растуць у групах, таму вам не спатрэбіцца доўга шукаць кожную асобную лісічку, піша aniaradzi.pl.

Перш за ўсё лісічкі адрозніваюцца жоўтым колерам шапачкі і больш светлым адценнем ножкі. У маладых лісічак шапачка больш выпуклая, але з часам яна змяняецца на ўвагнутую.

Калі вы купляеце лісічкі ў магазіне, імаверна, іх мыюць да продажу, але калі ж вы самі сабралі грыбы або набылі іх на рынку, вам прыйдзецца самастойна іх чысціць ад пяску. На шчасце, ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта хутка і без вялікіх пакут. І не лянуйцеся чысціць лісічкі: калі гэтага не рабіць ці рабіць дрэнна, грыбы будуць менш смачныя, а то і іх увогуле будзе немагчыма есці.

Першы варыянт — проста памыць лісічкі пад праточнай вадой. Гэта дапаможа пачысціць грыбы, але толькі ў тым выпадку, калі яны не надта брудныя.

Таксама можна пакласці лісічкі ў міску, моцна пасыпаць іх соллю і заліць варам. У такім выпадку ўвесь пясок з грыбоў апусціцца на дно міскі, і вы проста дастанеце з яе чыстыя грыбы. Паўтарыце гэтую паслядоўнасць некалькі разоў, пакуль не ўпэўніцеся, што лісічкі дакладна ачысціліся.

Рэч у тым, што пад уздзеяннем кіпетню і солі ў лісічках выпрацоўваецца слізкая субстанцыя, дзякуючы якой ад іх адыходзіць пясок і іншы бруд. Але не забудзьце добра прамыць грыбы і потым прасушыць іх на папяровым ручніку.

Таксама пачысціць лісічкі можна ўручную з дапамогай шчоткі. Гэты варыянт падыходзіць да буйных лісічак, а таксама да выпадкаў, калі пяску ў грыбах няшмат і ён сухі. Калі ж забруджвання больш і пясок вільготны, лепей пачысціць іх з дапамогай шчоткі, змочанай у алеі ці ў кіпені з соллю.

Варта памятаць, што калі вы захоўваеце мытыя грыбы, яны могуць хутчэй згніць, таму мыйце іх як мага бліжэй да часу гатавання. Калі вы плануеце сушыць ці замарожваць грыбы, прамываць іх не трэба, лепей пратрыце лісічкі вільготнай сурвэткай. Таксама можна паспрабаваць счысціць рэшткі бруду вострым нажом. І не забывайце, што з грыбоў трэба прыбіраць не толькі пясок, але і лісце, ігліцу, мох і траву.

Дасведчаны грыбнік расказаў, калі настане пік сезону лісічак

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
16
0
дзэніс/адказаць/
08.08.2022
Максим Дизайнер, памыляецеся вы палымяна, але справы гэта не мяняе. :) У прамысловых маштабах ніякія пні для "культывацыі" вашых вешанак не выкарыстоўваюцца. А тое, што выкарыстоўваецца, у беларускіх умовах не будзе мець большай чысьціні ад тых нуклідаў, чым натуральны аналяг. Але я вас не разупэўніваю, заставайцеся ў сваіх ілюзіях надалей, спажывайце свае штучныя вешанкі й бывайце здаровы. :)
0
мааааааааааааааааааааамаааааааааааааааааааааааааааааа/адказаць/
09.08.2022
Справедливость вселенская, пожавуй что ли промолчу. оставлю хоть последнее слово за мужчиной 
0
адна/адказаць/
09.08.2022
Жвир, ну однозначно не вы.
мы с вами совершенно на разных волнах.
успокойтесь уже. и
привет дочке-флейтистке

(надеюсь, хоть теперь вы от меня отстанете)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930