Жыхар Крычава з-за рэўнасці зарэзаў жонку
Жыхар Крычава пасля сумеснага распівання алкаголю з-за рэўнасці зарэзаў жонку, паведамляе Следчы камітэт.
Позна ўвечары 2 жніўня 47-гадовы мужчына ў сваім доме ў Крычаве распіваў алкаголь у кампаніі знаёмых і жонкі. У нейкі момант паміж мужам і жонкай успыхнула сварка на глебе рэўнасці. Тады гаспадар дома схапіў кухонны нож і ўдарыў ім некалькі разоў жанчыну. Ад атрыманых раненняў яна памерла на месцы.
Старэйшая дачка забітай жанчыны патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што яе бацька зарэзаў маці. Міліцыянеры аператыўна затрымалі мужчыну. Па выніках медыцынскага агляду падазраванага канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры склала 1,5 праміле.
Дзеянні 47-гадовага жыхара Крычава кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчына раней неаднаразова судзімы.





