Знайсці
05.08.2022 / 16:36 1

Чалавек закапаў 15 тысяч еўра ў слоіку, а слоік скралі

48-гадовы жыхар Мінскага раёна ў студзені 2022 года вырашыў схаваць свае зберажэнні, каля 15 тысяч еўра, пад зямлю. Ён паклаў іх у шкляны слоік, а слоік закапаў у памяшканні помпавай станцыі на тэрыторыі аднаго з садовых таварыстваў. А ў канцы ліпеня падчас праверкі схованікі выявіў, што слоік, а з ім разам і грошы, зніклі, паведамляе Следчы камітэт.

Супрацоўнікі міліцыі разам са следчымі высветлілі, што да крадзяжу датычны 44-гадовы сантэхнік. Увесну, калі ў памяшканні помпавай станцыі праводзіліся рамонтныя работы, ён знайшоў слоік, забраў яго і закапаў у іншым месцы, ужо на сваім участку.

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, сам паказаў месца, дзе закапаў грошы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Уладзімір / адказаць
05.08.2022
Прыгоды еўра-слоіка :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31