Знайсці
05.08.2022 / 16:45РусŁacБел

Галоўны херсонскі калабарант цяжка захварэў

Паведамляецца пра надзвычай цяжкі стан здароўя кіраўніка акупацыйнай улады на Херсоншчыне Уладзіміра Сальда. Калабаранта ўвялі ў медыкаментозную кому, паведамляюць расійскія прапагандысцкія СМІ.

Ён знаходзіўся ў Крыме на апараце ШВЛ, а цяпер яго спецбортам шпіталізуюць у адну з маскоўскіх бальніц — сёння Сальда стала яшчэ горш.

У адным з нядаўніх допісаў у асабістым тэлеграм-канале Сальда з’явіўся допіс, што ён па стане здароўя прыпыняе выкананне сваіх абавязкаў.

Мяркуецца, што Сальда маглі атруціць. Ягоныя кроў і мачу нібыта тэрмінова накіравалі ў таксікалогію на даследаванне. Вынікі аналізаў крыві могуць растлумачыць, ці ёсць у яго арганізме нейкая атрута, толькі праз некалькі дзён. Першапачаткова медыкі падазравалі інфаркт і інсульт, але гэты дыягназ не пацвердзіўся.

У той жа час намеснік Сальда па калабарацыйнай адміністрацыі Кірыл Стрэмавусаў называе інфармацыю пра кому шэфа «чуткамі». Маўляў, ягоная хвароба — «вынік найцяжэйшага перанапружання, фізічнага і псіхічнага, якое кіраўнік адміністрацыі перанёс за апошнія 6 месяцаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера