Знайсці
07.08.2022 / 08:177РусŁacБел

Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год

Кавун — адзін з улюбёных летніх прысмакаў. Мала хто ведае, але яго можна захоўваць на ўсю зіму. І каб прыгатаваць вам спатрэбіцца ўсяго 15 хвілінаў, піша Onet.pl.

Інгрэдыенты:

  • чатыры кіло кавуна,
  • сумесь пахучых перцаў (чорны перац, ружовы перац, белы перац, зялёны перац),
  • дзве сталовыя лыжкі цукру, чайная лыжка солі і чайная лыжка лімоннай кіслаты на кожны слоік,
  • сталовая лыжка насення кропу,
  • чайная лыжка харчовай соды,
  • кіпень.

Гатаванне:

  1. Ачысціце кавун з дапамогай соды і зубной шчоткі. Пасля прамыйце яго пад праточнай вадой і высушыце папяровым ручніком.
  2. Нарэжце яго (не чысцячы) на невялікія кавалачкі і ўкладзіце ў чыстыя і сухія трохлітровыя слоікі.
  3. Заліце кіпень у банкі, закрыйце і адстаўце ў бок пры пакаёвай тэмпературы на 15 хвілінаў.
  4. Пасля зліце ваду, выкарыстоўваючы накрыўку з дзіркамі, і дадайце цукар, соль, лімонную кіслату, насенне кропу і перац.
  5. Нарэшце, зноў заліце банкі кіпенем і закруціце вечка. Перавярніце банкі ўверх дном і загарніце іх у тоўстую коўдру або ручнік. Дайце кансервам пастаяць каля 20-24 гадзінаў. Гатова!

Такія кансервы можна захоўваць на працягу года ў халаднаватым і сухім месцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
27
Сумна
0
Абуральна
0
1
Мыкола з Люблина /адказаць/
08.08.2022
А можно просто пойти в магазин и купить)
1
арбузікі і бебешкі/адказаць/
08.08.2022
Мыкола з Люблина , а можна проста пайсці ў агарод і ўзяць. хаця нахрэна самому ісці? -спрашываецца у задачнику. абслуга ж ёсць) 
0
Мыкола з Люблина /адказаць/
09.08.2022
арбузікі і бебешкі, я про зиму. Пойти в магазин и купить на Рождество или Новый год. Рецепт же дали, что бы зимой есть!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930