Знайсці
05.08.2022 / 18:41РусŁacБел

The Washington Post: Расійскія ўлады звярнуліся да Турцыі па дапамогу ў абыходзе санкцый

У артыкуле амерыканскай газеты сцвярджаецца, што напярэдадні перамоваў прэзідэнтаў Расіі і Турцыі Уладзіміра Пуціна і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Сочы ўкраінская разведка перахапіла адпаведную прапанову расійскіх уладаў.

Згодна з перахопам, Расія заклікае Турцыю дазволіць купляць долі ў турэцкіх нафтаперапрацоўчых заводах, нафтавых тэрміналах і рэзервуарах. Гэта рашэнне, адзначае The Washington Post, можа дапамагчы схаваць паходжанне нафты і абысці санкцыі, у тым ліку нафтавае эмбарга Еўрасаюза.

Расія таксама просіць адкрыць у дзяржаўных турэцкіх банках рахункі для найбуйнейшых фінансавых структур РФ, а таксама дазволіць расійскім прамысловым вытворцам працаваць унутры свабодных эканамічных зон Турцыі.

Пры гэтым, адзначае газета, няма ніякіх прыкметаў таго, што Турцыя пагодзіцца на прапанову Расеі, паколькі такая падтрымка пагражае накладаннем другасных санкцый на турэцкія банкі і кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930