Знайсці
05.08.2022 / 23:081РусŁacБел

Яшчэ чатырох мінскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, з іх адзін цяпер за кратамі

4 жніўня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Па як выніках некалькі адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, паведамляе Мінюст.

Віталь Брагінец

Па выніках атэстацыі камісія прыняла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзій Ларысы Атаманчук, Віталя Брагінца і Ілоны Залуцкай, бо іх выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за «здзяйсненне правіны, несумяшчальных са званнем адваката». Адвакат Сяргей Афонскі пазбаўляецца ліцэнзіі з-за «немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі». У дачыненні да адвакаткі Маі Аляксандравай прынята рашэнне аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў.

Аднаго з пазбаўленых ліцэнзіі адвакатаў, Віталя Брагінца затрымалі 23 мая, а 25-га яму прысудзілі 15 сутак паводле артыкула КаАП аб непадпарадкаванні супрацоўнікамі міліцыі. Пасля гэтага ён так і не выйшаў на волю. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
06.08.2022
Калі табе даюць тэрмін як быццам за непадпарадкаванне, не разбіраючыся, адвакат не патрэбны. Хто там такія ў гэтай камісіі, ці засталіся там людзі з юрыдычнай адукацыяй? Хаця аб чым гэта я, не да законаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера