Знайсці
06.08.2022 / 09:06РусŁacБел

Загадчыкі юрыдычных кансультацый будуць кантраляваць сацсеткі адвакатаў 

Яшчэ раней адвакатаў абавязалі працаваць праз юрыдычныя кансультацыі, а не праз адвакацкія бюро. Цяпер жа загадчыкаў гэтых кансультацый абавяжуць пільна сачыць за падначаленымі.

Новыя палажэнні прапісаны ў Пастанове Мінюста №106, якая была сёння апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з новымі правіламі, загадчыкі кансультацый будуць даваць ўказанні, абавязковыя для выканання адвакатамі, памочнікамі адваката, стажорамі і работнікамі юрыдычнай кансультацыі.

Загадчык будзе таксама кантраляваць, што адвакаты кажуць у СМІ і ў сацсетках і ці прытрымліваюцца яны пры гэтым правіл прафесійнай этыкі.

У яго абавязках — даводзіць інфармацыю аб недахопах у іх працы і выпраўляць гэта.

Яшчэ чатырох мінскіх адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі, з іх адзін цяпер за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера