Знайсці
06.08.2022 / 14:451РусŁacБел

Адзін з энергаблокаў Запарожскай АЭС ад раніцы адключаны. Расійскія вайскоўцы занялі там падвалы

Двайны абстрэл АЭС расійскімі войскамі 5 жніўня выклікаў сур'ёзныя рызыкі для бяспечнага функцыянавання станцыі, паведамляе «Энергаатам».

Запарожская АЭС

У выніку атакі на Запарожскую АЭС, на адным з энергаблокаў спрацавала аварыйная абарона, з раніцы адключаны адзін з трох працуючых энергаблокаў.

«У выніку абстрэлаў сур'ёзна пашкоджаная азотна-кіслародная станцыя і аб'яднаны дапаможны корпус. Застаюцца рызыкі ўцечкі вадароду і распылення радыеактыўных рэчываў, таксама высокая пажарная небяспека», — паведаміў «Энергаатам».

У цяперашні час наступствы пашкоджанняў ліквідуюцца.

Запарожская АЭС дагэтуль кантралюецца расійскімі вайскоўцамі.

Зараз станцыя працягвае працаваць і выпрацоўваць электраэнергію для патрэб энергасістэмы Украіны.

Паведамляецца таксама, што расійскія вайскоўцы на Запарожскай АЭС занялі ўсе падвальныя памяшканні, дзе хаваюцца ад абстрэлаў.

Украінскі персанал пакуль не мае доступу да гэтых памяшканняў, таму ў выпадку новых абстрэлаў людзі не маюць сховішча і знаходзяцца ў небяспецы.

Расійскія войскі маглі замініраваць Запарожскую АЭС — The Insider

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17
1
Дрын/адказаць/
06.08.2022
так включите им там погреться на всю катушку...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930