Знайсці
06.08.2022 / 20:52РусŁacБел

Запушчаны збор сродкаў для падрыхтоўкі да школы дзяцей палітвязняў

Пяць фондаў і ініцыятыў абʼядналі намаганні, каб дапамагчы сабраць у школу дзяцей палітвязняў, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Гэта фонды «Краіна для Жыцця», BYSOL, ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі «Dissidentby», абʼяднанне «RAZAM eV» і дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB».

Яны запусцілі збор на падтрымку семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць школьнікі. На кожнае дзіця выдзяляецца па 75 еўра.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня.

«Збіраць дзяцей у школу — дорага і складана, а семʼям палітвязняў яшчэ складаней. Але беларус беларусу беларус — таму пяць ініцыятыў абʼядналі свае намаганні», — гаворыцца ў паведамленні.

А падтрымаць збор можна па спасылках: BYSOL, «Краіна для Жыцця», Dissidentby.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930