Знайсці
07.08.2022 / 11:07РусŁacБел

Дэлегацыя з Літвы прыбыла на Тайвань

Літоўская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра транспарту і камунікацый Літвы Агне Вайчукевічуце прыбыла з візітам на Тайвань. Пра гэта паведамілі ўлады вострава.

Раней ведамства апублікавала прэс-рэліз, у якім гаварылася, што Вайчукевічуце ўзначаліць дэлегацыю з 11 чалавек з пяцідзённым візітам на Тайвань.

Дэлегацыя мае намер наведаць тайванскія транспартныя кампаніі і вытворцаў электрычных аўтобусаў, каб вывучыць магчымасці супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці электробусаў.

Гэта ўжо трэці візіт на ўзроўні намесніка міністра Літвы на Тайвань за апошні час.

Літва стала адзінай дзяржавай ЕС, якія публічна ўхваліла візіт Нэнсі Пэласі на Тайвань.

Летась у Вільні адкрылі афіцыйнае прадстаўніцтва Тайваня, пасля чаго Пекін адклікаў з Літвы свайго амбасадара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930