Знайсці
07.08.2022 / 16:381РусŁacБел

СМІ: Галоўнага херсонскага калабаранта атруціў уласны кухар, ён па-ранейшаму ў рэанімацыі

Прызначаны расіянамі «кіраўнік» акупаванай Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда знаходзіцца ў рэанімацыі з 3 жніўня. Як піша расійскі тэлеграм-канал Baza са спасылкай на крыніцы, у маскоўскай бальніцы, дзе цяпер знаходзіцца Сальда, яму дыягнаставалі атручэнне. У спробе атруціць падазраюць ягоных кухара і пакаёўку.

Сцвярджаецца, што новага кухара напярэдадні перад верагодным атручваннем прывяла пакаёўка, якая працуе ў доме Сальда. Праз паўгадзіны пасля таго, як кіраўнік калабарацыянісцкай адміністрацыі паеў, у яго пачалося памутненне розуму, потым сталі дранцвець пальцы. Яшчэ праз пару гадзін ён страціў прытомнасць.

Чым менавіта быў атручаны калабарант, пакуль невядома — вынікі аналізаў стануць вядомыя пазней.

Зрэшты, ягоны галоўны паплечнік Кірыл Стрэмавусаў увогуле пакуль адмаўляе тое, што шэфа атруцілі. У яго, маўляў, проста вялікая стомленасць ад напружанай працы і пастаянных нерваў.

Чытайце таксама:

Галоўны херсонскі калабарант цяжка захварэў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
07.08.2022
Трэба троху інакш пісаць. Галоўны калабарант у рэанімацыі, яго атруціў кухар. А з вашага зьместу не зразумела, хто ў рэанімацыі, калабарант ці кухар.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930