Знайсці
07.08.2022 / 17:252РусŁacБел

Amnesty International папрасіла прабачэння за свой даклад па Украіне

Арганізацыя Amnesty International прынесла прабачэнні за тое, што яе даклад аб тактыцы вядзення баявых дзеянняў украінскімі вайскоўцамі выклікаў «трывогу і гнеў». Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымала ад міжнароднай праваабарончай арганізацыі агенцтва Reuters.

Пры гэтым у арганізацыі падкрэслілі, што цалкам падтрымліваюць зробленыя раней высновы, адзначыўшы, што для іх «прыярытэтам у гэтым і любым іншым канфлікце з'яўляецца забеспячэнне абароны цывільных асоб».

Amnesty International таксама паведаміла, што выявіла ўкраінскія сілы побач з цывільнымі дамамі ў 19 украінскіх гарадах і вёсках, якія яна наведала. Тым самым байцы падвяргалі іх рызыцы абстрэлу з боку Расіі.

У арганізацыі адзначылі, што тое, што яны зарэгістравалі парушэнні з боку УСУ, але гэта ніяк не апраўдвае дзеянні расейскіх сілаў.

Даклад Amnesty International быў падвергнуты жорсткай крытыцы ва Украіне і на Захадзе. Дырэктарка ўкраінскага офіса Amnesty Аксана Пакальчук звольнілася на знак пратэсту. Арганізацыю абвінавачвалі ў карупцыі, заказным характары дакладу, неаб'ектыўнасці і прыраўноўванні ахвяры агрэсіі да агрэсара.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў публікацыю «амаральнай выбаркай», а Узброеныя сілы Украіны пазбавілі Amnesty International акрэдытацыі.

Чытайце таксама:

Amnesty International абвінаваціла Украіну ў размяшчэнні тэхнікі ў жылых раёнах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
6
Ерома/адказаць/
07.08.2022
Маладцы, не адступіліся ад таво, што віделі самі! Настаяшчые правазашчытнікі людей! 
2
Вектор Орбана/адказаць/
07.08.2022
Про Украину можно только хорошо, даже если плохо. Только так, потому что они воины света.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930