Знайсці
07.08.2022 / 17:51РусŁacБел

У Кітаі згарэў драўляны мост, пабудаваны 900 гадоў таму

У Кітаі згарэў мост Ваньань у павеце Піннань, які ўваходзіць у гарадскую акругу Ніндэ ў правінцыі Фуцзянь на паўднёвым усходзе краіны. Пацярпелых няма, аднак корпус моста згарэў і абрынуўся. Прычыны пажару пакуль не вызначаныя.

Мост Ваньань быў самым доўгім захаваным драўляным мостам у краіне. Ягоная працягласць складала 98,2 м, а шырыня — 4,7 м. Ваньань меў пяць апор і шэсць арак, на ім знаходзілася 38 калідорных дамоў.

Гэты мост пабудавалі ў эпоху дынастыі Сун (960—1127 гады па грыгарыянскім календары), яму больш за 900 гадоў. На 47-м годзе праўлення імператара Кансі з дынастыі Цын (1709) ён ужо быў спалены, а праз больш чым трыццаць гадоў, на 7 годзе праўлення Айсіньгьёра Хунлі (кіраваў пад дэвізам «Цяньлун») (1742) мост перабудавалі. Пры наступных дынастыях яго рамантавалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930