Знайсці
07.08.2022 / 18:221РусŁacБел

Ва Украіне засталася толькі адна вобласць, у якую за час вайны ні разу не «прылятала» 

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін у ранішнім эфіры нацыянальнага тэлемерафона 7 жніўня паведаміў, што з пачатку вайны толькі ў адну вобласць Украіны не было прылётаў. Гэтая вобласць — Чарнавіцкая.

«Калі казаць пра тыя вобласці, якія пакутуюць ад расійскіх снарадаў больш за ўсё, то гэта Данецкая, якую абстралялі больш за 3 тысячы разоў, Луганская — 4 тысячы разоў, Мікалаеўская была абстраляная 700 разоў. Застаецца адна-адзіная вобласць, у якую, дзякуй Богу, пакуль не прылятала, гэта Чарнавіцкая вобласць», — паведаміў Енін.

Чарнавіцкая вобласць — самая маленькая па тэрыторыі ва Украіне. Яна мяжуе з Румыніяй, краінай НАТА. Да Другой сусветнай вайны яе тэрыторыя (гістарычна-культурны рэгіён Паўночная Букавіна), дарэчы, у склад Румыніі і ўваходзіла, да сённяшняга дня каля 20% насельніцтва там складаюць малдаване і румыны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Облако в штанах/адказаць/
07.08.2022
Вопрос времени.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера