Знайсці
08.08.2022 / 00:12РусŁacБел

Расіяне ўдарылі ракетамі па Вінніцкай вобласці і Харкаве

Пра патраплянне ў аб'екты і пацярпелых паведамляюць вайсковыя і цывільныя ўлады рэгіёнаў.

Дым у небе над Вінніцай. Скрыншот з відэа

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расійскія войскі ўвечары ў нядзелю нанеслі ракетныя ўдары па вайсковых аб'ектах у Вінніцкай вобласці:

«Увечары 7 жніўня рашысты «павіншавалі» Паветраныя сілы з прафесійным святам. На жаль, маем прылёты некалькіх ракет па вайсковых аб'ектах у Вінніцкай вобласці. Ёсць пацярпелыя».

Паветраная трывога ў Вінніцкай вобласці доўжылася тры гадзіны: з 19:45 да 22:44.

Серыя выбухаў прагучала і ў Харкаве. Мэр горада Ігар Церахаў спачатку заяўляў, што ў горадзе «вельмі гучна», пазней стала вядома пра «прылёт» па інфраструктурным аб'екце. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера