Знайсці
08.08.2022 / 08:231РусŁacБел

ISW: Расійскія ўлады паскараюць падрыхтоўку да псеўдарэферэндумаў

Супраціў жыхароў Украіны прымусіў акупацыйныя ўлады пастаянна мяняць планы правядзення рэферэндуму. Раней планавалася правесці «адзіны дзень галасавання», але цяпер разглядаецца магчымасць сямідзённага «галасавання з дому», падчас якога ўзброеныя расійскія вайскоўцы будуць хадзіць па дамах і «апытваць» грамадзян.

Прыбраўшы магчымасць вочнага галасавання і перайшоўшы да апытанняў па дамах, расійскія ўлады пашыраюць свае магчымасці для прамога запалохвання насельніцтва, што робіць практычна немагчымым любое незалежнае назіранне за галасаваннем, адзначаюць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Дарадца кіраўніка Херсонскай абладміністрацыі Сяргей Хлань адзначыў, што акупацыйныя ўлады не цалкам падрыхтавалі ўмовы для правядзення рэферэндуму і паскараюць падрыхтоўку пасля трохтыднёвай паўзы, якую чыноўнік тлумачыць ударамі ўкраінскіх HIMARS па расійскім тылавым забеспячэнні.

Хлань паведаміў, што папярэдняй датай правядзення рэферэндуму застаецца 11 верасня. Але ўсё можа памяняцца ў залежнасці ад дзеянняў УСУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што калі Расія пачне праводзіць рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях, ніякіх перамоваў з ёй Кіеў весці не будзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Уладзімір/адказаць/
08.08.2022
Гітлер у 1941 годзе да такога не дадумаўся :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930