Знайсці
08.08.2022 / 10:05 37

У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН

Канферэнцыя «Новая Беларусь», прымеркаваная да другой гадавіны з дня выбараў-2020, праходзіць у Вільні. Яна сабрала лідараў грамадзянскай супольнасці і руху за свабодныя выбары. Пачалася яна з выступу Святланы Ціханоўскай.

Анлайн-трансляцыю можна глядзець тут. Свой анлайн на сайце вядзе і «Наша Ніва».

Сустрэча праводзіцца ў фармаце канферэнцыі, а не кангрэсу, а значыць не плануецца галасавання па дакументах ці рашэннях. Разам з тым, спікеры кожнай з панэляў, чакаецца, выйдуць з супольным бачаннем па стратэгічных прыярытэтах, транзітным перыядзе, рэформе дэмакратычных сілаў, дапамозе грамадзянскай супольнасці. Гэта могуць быць пэўныя дакументы ці планы далейшых дзеянняў.

Чакаецца, што з Канферэнцыі пачнецца перафарматаванне Каардынацыйнай рады і стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных структураў.

Офіс Ціханоўскай падкрэслівае, што асноўнымі мэтамі дэмакратычных сілаў застаюцца наступныя пяць: 

  1. адхіліць нелегітымны рэжым ад улады,
  2. вызваліць і рэабілітаваць усіх зняволеных па палітычных матывах,
  3. абараніць незалежнасць і вывесці з краіны замежныя войскі,
  4. правесці сумленныя выбары,
  5. наладзіць у краіне дэмакратычныя інстытуты.

Удзел возьмуць заўважныя прадстаўнікі беларускага грамадства з розных сацыяльных груп і розных поглядаў. Запрашэнні на ўдзел атрымалі 48 экспертаў, 45 прадстаўнікоў бізнэсу, 128 прадстаўнікоў грамадскага сектару, 49 прадстаўнікоў медыясупольнасці (у тым ліку блогеры), 25 былых палітвязняў ці сем'і цяперашніх палітычных вязняў, 59 прадстаўнікоў палітычных структураў. 153 заяўкі прыйшло з формы свабоднай рэгістрацыі. Удзел у канферэнцыі пацвердзілі 321 чалавек і 51 прадстаўнік СМІ.

Арганізатары канферэнцыі — 18 чалавек. Гэта прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, НАУ, Каардынацыйнай рады, «Сумленных людзей», руху «Супраціў», Bypol, палітычных партый і экспертнай супольнасці, у тым ліку: Павел Латушка, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Дабравольскі, Аляксандр Азараў, Валеры Мацкевіч, Алена Жываглод, Вольга Кавалькова, Уладзімір Астапенка і іншыя. Усе імёны не раскрываюцца ў тым ліку з прычын бяспекі.

Праграма мерапрыемства — па спасылцы. Пачатак а 12-й.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Хурьян / адказаць
09.08.2022
кричащий курьянЭто что ещё за чмо вылезло?Разбурять б-ть.Что разбурять-то?Есть что?Там в головах семьёй и школой всё разбурено.
2
Ян Норман / адказаць
09.08.2022
Вітаю вас,невероятные!З другім прышэйсцем вас!Пад вясёлае шчэбятанне "велікого і могучего" в зале Офіс робіць пакутліваю спробу ператварыцца у Штаб Рэвалюцыі.Вы так нічога і не зразумелі,сябры-каб стварыць "Новую Беларусь" трэба пабудаваць яе у сваёй душы,сэрцы,розуму.А вам за два гады гэта так і не дайшло,дзэкаеце-шекаеце на чужой мове,думаеце не ёй,і што-вы пабудуеце Беларусь?Не,у полурусаў атрымаецца толькі Республіка Полурусь.
1
сум на я / адказаць
09.08.2022
другое фота знізу... а што за бабка сядзіць і смяецца побач са святлейшай?
гэта нейкая важная бабка? ах, ну так жа - яна трымае ў руках нейкі такі увесісты радыкюль... пэўна з бабкамі

а чаго гэныя бабкі (ціханоўская і ейная сяброўка) так смяюцца? на іхнай былой радзіме тысячы асуджаных, ва Украіне тысячы забітых... з гэтага смешна бабкам, што на лавачцы тым (ціханоўскай з сяброўкай)?

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31