Знайсці
08.08.2022 / 10:368РусŁacБел

«Усе даўгі я забраў на дзяржаву!» Лукашэнка загадаў выратаваць Мёрскі металапракатны завод ад банкруцтва. Завод у прыватнікаў адабралі

Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Мёрскі металапракатны завод. На завод прызначаны новы дырэктар, а само прадпрыемства аб'явілі дзяржаўным, паведаміў лукашэнкаўскі тг-канал.

«Ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута. У нас такіх прадпрыемстваў няма. Гэта суперпрадпрыемства. Тут проста трэба закасаць рукавы і вырабляць прадукцыю, збываць», — заявіў сёння Лукашэнка.

Ён адзначыў, што неабходна ратаваць людзей. «Самы галоўны вынік майго наведвання сёння: мы ўжо дамовіліся аб двух Героях Беларусі, якія выканаюць даручанае ім і атрымаюць зоркі героя. Гэты завод павінен нараджаць новых герояў для Беларусі», — дадаў ён.

Лукашэнка заявіў, што ўжо прызначыў дырэктара завода, а сам завод ператвораны ў дзяржаўны.

«У вас зараз ёсць паўнапраўны дырэктар. З сённяшняга дня вы працуеце як дзяржаўнае прадпрыемства. Прыватнікі не выканалі абавязацельствы, усе даўгі я забраў на дзяржаву! Цяпер вы беларускі завод», — заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка сказаў, што на заводзе не хапае 60 чалавек, загадаўшы браць туды студэнтаў з апошніх курсаў.

Суд аб прызнанні ММПЗ банкрутам быў прызначаны на лістапад. Агульная запазычанасць па крэдытах складала 1,656 млрд рублёў.

Што адбылося?

Праблемы завода пачаліся з затрымання яго кіраўніцтва. Бізнэсмен Аляксей Кавалёнак і яго партнёры запусцілі Мёрскі металапракатны завод у 2020 годзе. Інвестыцыі склалі 200 млн еўра. У тым жа годзе «ММПЗ-груп» заключыла спонсарскі кантракт з адной з вядучых гоначных каманд «Формулы-1» McLaren, нагадвае Zerkalo.io.

У пачатку лета 2021-га на прадпрыемства павінен быў прыехаць Аляксандр Лукашэнка. Але гэтага не здарылася, замест яго завод наведалі сілавікі і затрымалі некаторых кіраўнікоў і работнікаў. Пазней стала вядома, што за кратамі знаходзяцца гендырэктар завода Пётр Шымуковіч, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Дзмітрый Слаўнікаў і кіраўнік савета дырэктараў Аляксей Кавалёнак.

Паводле звестак КДБ, іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 6 арт. 16 (саўдзел у злачынстве) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў). Па першым з гэтых артыкулаў праходзілі яшчэ пяць чалавек, якіх 20 чэрвеня мінулага года выпусцілі з-пад варты.

Пасля затрымання чыноўнікі ўзяліся «ратаваць» прадпрыемства, абвінавачваючы ўладальнікаў у тым, што за першы год працы завод не выйшаў на прагнозныя паказчыкі. Аднак работнікі ММПЗ распавядалі, што праблемы пачаліся як раз пасля затрымання кіраўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мангол/адказаць/
08.08.2022
Отжали. Классически. Сам Лу мог и не понять. Он, как дите, радуется, что очередной раз можно стать гяроем.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
08.08.2022
Ясно-понятно. Врачи и учителя с 40-а летним стажем за все заплатили на 27 лет вперед.
09.08.2022
Да поўнай дзейнасці гэтага прадпрыемства, патрэбна сталь з асабістымі якасцямі, якая выраблялася на Захаде (у рассеі такой няма). 
Сыравіна была з Аўстрыі да Нямеччыны...
Таму можна міл'ёны зорак навешаць, а калі становішча кардынальна ня зменіцца у адносінах с Захадам, ёсць вялікія сумневы у паспяховасці запуску на поўную моц. 
Так, нешта калупаць будуць дзеля добрага малюнка на БТ...
Вельмі шкада, прадпрыемства сучаснае з добрым абсталяваннем і вельмі неабходнай таварнай групай, вельмі патрэбнай 


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера