Знайсці
08.08.2022 / 11:48РусŁacБел

«Раскладаюцца тканкі нырак» — Мікалай Аўтуховіч на судзе паведаміў пра вынікі аналізаў пасля «сухой галадоўкі»

Сёння на судзе па «справе Аўтуховіча», Мікалая вярнулі на судовы працэс пасля таго, як выдалілі за «сістэмныя парушэнні», паведамляе «Вясна».

Фота: БелТА

Як паведамляецца, Аўтуховіч спыніў сухую галадоўку 1 жніўня. Пры гэтым медыкі адзначылі, што не могуць назваць гэта галадоўкай, бо нібыта Мікалай прымаў за гэты перыяд «нейкую колькасць вады і вугляводаў» — пра гэта сведчаць даследаванні аналізаў.

Сам жа Мікалай заявіў, што не згодны з заявай медыкаў і распавёў пра іншае:

«27 ліпеня быў узяты аналіз, які праз чатыры дні паказаў, што арганізм цалкам абязводжаны, раскладаюцца тканкі нырак. Маё здароўе цалкам падарвана».

Таксама Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з пратаколамі тых пасяджэнняў, на якіх ён адсутнічаў. Суд задаволіў хадайніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера