Знайсці
08.08.2022 / 12:57РусŁacБел

«Ужо набылі зямлю». Ва Украіне пабудуюць завод Bayraktar

Уладальнік кампаніі набыў зямельны ўчастак ва Украіне, распрацаваў праект завода і гатовы рэалізаваць яго. Пра гэта распавёў пасол Украіны ў Турэцкай Рэспубліцы Васіль Боднар, піша УНІАН.

Фота: BaykarTech / Twitter

Як адзначыў пасол, падчас будаўніцтва лятальных апаратаў могуць быць выкарыстаныя рухавікі, колы або іншыя запчасткі менавіта ўкраінскай вытворчасці.

«Нягледзячы на вайну, нашы кампаніі працягваюць выконваць свае абавязацельствы. Магчыма, не ў такіх абʼёмах, як гэта было запланавана, але не пакідаюць гэтую працу, і гэта таксама паказвае, наколькі мы адказны партнёр», — адзначыў Боднар.

Нагадаем, 26 ліпеня турэцкія СМІ паведамілі, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў турэцкаму калегу Рэджэпу Таіпу Эрдагану адкрыць вытворчасць Bayraktar у РФ. Расійскія СМІ пачалі падаваць інфармацыю так, нібы пытанне супрацоўніцтва ўжо вырашана. Аднак Халук Байрактар, генеральны дырэктар кампаніі Baykar Makina, раней паведаміў, што беспілотнікі Bayraktar не будуць пастаўляцца Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930