Знайсці
08.08.2022 / 13:321РусŁacБел

Украінскі суд прысудзіў расійскага танкіста да 10 гадоў. Ён з танка абстраляў кватэру

Мікалая Кулікова асудзілі на 10 гадоў зняволення — такі прысуд вынес 8 жніўня вынес Дзяснянскі раённы суд Чарнігава. 

Мікалай Кулікоў. Фота: Грати

Кулікова, прызнанага вінаватым у парушэнні законаў і звычаяў вайны, таксама абавязалі кампенсаваць судовыя выдаткі ў памеры 26600 грыўняў (каля 720 даляраў ЗША).

Мікалай Кулікоў — наводчык танка — трапіў у палон яшчэ ў лютым. Яго судзілі за абстрэл жылога дома на ўскраіне Чарнігаве 26 лютага 2022 года. Кулікоў на першым пасяджэнні прызнаў віну, заявіў, што выконваў загад, але разумеў, што страляе па жылым доме.

Стрэлам з танка, піша «Суспільне», была пашкоджана кватэра на дзясятым паверсе, аб пацярпелых у выніку абстрэлу не паведамляецца. Раней Кулікоў заяўляў, што пабачыў на верхніх паверхах дома чалавека з гранатамётам.

Абвінавачванне прасіла для Кулікова пакаранне ў выглядзе 10 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Мойша/адказаць/
09.08.2022
Такіх варта да шыбеніцы прысуджаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930