Знайсці
08.08.2022 / 13:57 24

Пракоп’еў спадзяецца на вызваленне Беларусі ўкраінскай арміяй

«Калі вы чакаеце сціслага, хуткага плана перамогі за 5 хвілін, я вас расчарую. Мы на вайне з 2020 года, з тых часоў, як развеяліся апошнія надзеі на аксамітную рэвалюцыю, як не спрацавала тэорыя негвалтоўнага супраціву. Мы на вайне не з Лукашэнкам — мы на вайне з рускай імперыяй», — заявіў Пракоп'еў на канферэнцыі ў Вільні.

Пракоп'еў працягнуў:

«У беларусаў быў шанец у 2020 годзе. Назапашаная прага жыцця, прага пераменаў, наша падушанае еўрапейства выплюхнула вонкі, і праціўнік быў разгублены. Тыдні два ў нас было, каб знесці калгасную хунту і сесці за стол перамоваў з разгубленай Масквой. Мы ўпусцілі гэты шанец: таму што любаваліся народным пад'ёмам, так і не дадумаўшыся зрабіць рэзервовы камандны пункт.

Час сышоў, добрых сцэнарыяў не засталося. Цяпер толькі вайна, толькі хардкор».

Пракоп’еў спадзяецца на вызваленне Беларусі ўкраінскай арміяй.

«Загартаваная ў баях армія Украіны нават не заўважыць арміі Лукашэнкі. Мінск будзе ўзяты за тры дні — як Пуцін марыў пра Кіеў», — так малюе карціну магчымай будучыні Вадзім Пракоп'еў.

Але, на ягоную думку, так здарыцца толькі тады, калі Украіна будзе бачыць у беларускай апазіцыі сілу і лютае жаданне перамагчы. Пакуль, на думку Пракоп'ева, Кіеў такога не бачыць.

Вадзім Пракоп'еў настойвае, што трэба стварыць альтэрнатыўныя органы ўлады, і гэта мусіць быць урад, а не набор ініцыятыў і суполак.

«У складзе гэтага ўрада павінна быць грамадзянская і ваенная частка, і ўсе неабходныя атрыбуты падобнай арганізацыі, уключаючы МЗС, дэпартамент фінансаў, падліковую палату, службу ўласнай бяспекі».

У падначаленні ў гэтага ўрада мусяць быць узброеныя сілы і «свой маленькі «Масад», лічыць Пракоп'еў.

«Кіраўніку такога ўрада трэба будзе прымаць непапулярныя рашэнні, магчыма, падымаць народ на паўстанні». І задае пытанне Ціханоўскай: вы гатовыя быць такім кіраўніком?

Ëн прапануе Ціханоўскай ужо заўтра «прыняць прысягу, паклаўшы руку на Канстытуцыю».

«Калі ваш адказ «не», мы вас зразумеем і не асудзім, але папросім вас перадаць частку паўнамоцтваў прэм'ер-міністру. Усё астатняе — дурасць і панты», — кажа Пракоп'еў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
антисвета / адказаць
08.08.2022
 "Но уважаю как человека и женщину, которая не сломалась") да любительница сельских ночных клубов, что называется "а девушкам вход бесплатно" по ходу вообще никогда не ломалась
0
Баба Валя / адказаць
09.08.2022
Какать хотела Украина на Беларусь. Извините за грубость. Как ей была безразлична наша судьба в 2020, и почти все украинцы умиляясь говорили, как же нам с батькой повезло и мы ничего не понимаем, и им бы такого президента.. И после их победы,( я в неё надеюсь и верю, ) им будет глубоко безразлично, что с той, как они называют до сих пор «Белоруссией».
0
леся неўркаінка / адказаць
09.08.2022
истину глаголете к моему (ведь я больше всего, если и бывала, [система все видит] то в Украине) величайшему сожалению Баба Валя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30