Знайсці
08.08.2022 / 14:14 2

Улады акупаванай часткі Запарожскай вобласці падпісалі распараджэнне аб правядзенні рэферэндуму

У панядзелак Яўген Баліцкі, кіраўнік адміністрацыі Запарожскай вобласці, усталяванай расійскай арміяй на захопленых тэрыторыях, падпісаў распараджэнне аб падрыхтоўцы да рэферэндуму аб «ўз'яднанні з Расіяй», паведамляе Бі-бі-сі.

Яўген Баліцкі

Мяркуючы па словах іншага прадстаўніка акупацыйнай улады, пытанне ўжо вырашана.

«Запарожская зямля назаўжды сыходзіць са складу Украіны. Запарожская вобласць узяла курс на ўз'яднанне з Расіяй і зваротнага шляху не будзе», — казаў раней Уладзімір Рогаў, які мае ў гэтай адміністрацыі пазіцыю галоўнага члена савета.

Падрыхтоўка да рэферэндуму даўно ідзе на акупаванай расійскімі войскамі часткі вобласці, у якую не ўваходзіць абласны цэнтр — горад Запарожжа.

23 ліпеня там пачалі фармаваць выбарчую камісію для правядзення гэтага рэферэндуму. Для гэтага акупацыйныя ўлады збіраюцца папрасіць дапамогі ў Цэнтрвыбаркама РФ.

Сам рэферэндум павінен прайсці восенню, але канкрэтная дата не называлася.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падобныя рэферэндумы будуць азначаць канец любых перамоваў з Расіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лідкін боршч / адказаць
08.08.2022
Вось жывуць такія агідныя людзі сярод насельніцтва. Захацеў расейцам стаць? Бяры валізу, ідзі на вакзал ды з'язджай у Расею. Здраднік, а па законе ваеннага часу - куля ў патыліцу.
0
Максим Дизайнер / адказаць
10.08.2022
Зато красивый, и жанаты. Все, как нада.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31