Знайсці
08.08.2022 / 15:335РусŁacБел

Барэль: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці

Еўрасаюз працягвае адмаўляць Аляксандру Лукашэнку ў легітымнасці. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля з нагоды другой гадавіны выбараў 2020 года.

«У аўторак спаўняецца другая гадавіна фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, якія пазбавілі беларусаў магчымасці свабодна выбіраць сваю будучыню. У гэты дзень мы зноў заяўляем аб нашай цвёрдай падтрымцы іх дэмакратычных памкненняў і намаганняў па абароне асноўных правоў чалавека. Мы паўтараем, што ў Аляксандра Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасці» — гаворыцца ў заяве.

У ім падкрэсліваецца, што мінскі рэжым пачаў масавыя рэпрэсіі супраць беларускага народа за імкненне да дэмакратычнага кіравання. З тых часоў рэпрэсіі толькі ўзмацняліся.

«Палітычных зняволеных — праваабаронцаў, журналістаў, прафсаюзных дзеячаў, работнікаў СМІ, юрыстаў і простых грамадзян, якія выказваюць любую крытыку сістэмы, — цяпер налічваецца больш за 1200 чалавек, і гэтая лічба расце з кожным днём. Многія беларусы, у тым ліку прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, былі вымушаныя пакінуць краіну, каб пазбегнуць неабгрунтаваных пераследаў. Рэжым закляйміў многіх дэмакратычных актывістаў «тэрарыстамі», падвяргаючы іх дэзынфармацыі і запалохванню, а таксама пагражаючы ім смяротным пакараннем. Ён таксама ўзмацніў пераслед польскай абшчыны», — адзначаецца ў заяве.

Па словах Барэля, ніхто з вінаватых у гвалце супраць грамадзянскага насельніцтва не быў прыцягнуты да адказнасці. Барэль адзначыў, што Еўрасаюз працягне падтрымліваць намаганні па прыцягненню рэжыму да адказнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Вор у вора шапку украл/адказаць/
08.08.2022
К тебе дядя есть много вопросов, не бросайся камнями в стеклянном доме.
0
Курашчуп/адказаць/
08.08.2022
Зато я тапчу маю милую...
0
бобр/адказаць/
08.08.2022
Усім і так вядома, што агл нелегітымны. Бо ўзурпатар не можа быць легітымным. За два гады яго рэйтынг застаўся нязменным, а ўладу ён утрымаў толькі гвалтам - на штыках і дзякуючы крамлю, але гэта не мае аніякага дачынення да легітымнасці - як не было яе ў яго, так і не будзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера