Знайсці
15.08.2022 / 09:48 2

Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё

Андрэй Пазняк мог зараз быць на «хіміі», якую яму прысудзілі ў лютым 2021-га, але мужчына ўцёк з Беларусі ва Украіну і пачаў працаваць над сваім ІТ-праектам. «Наша Ніва» паразмаўляла з хлопцам пра тое, як паспяхова рэалізаваць стартап, чаму інвестары гатовы ўкладацца ў мабільныя праграмы і ад чаго залежыць памер інвестыцый.

Фота: асабісты архіў

Андрэю Пазняку 30 гадоў. Яго затрымалі ў жніўні 2020-га і выставілі абвінавачанні па 342 артыкуле КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У СІЗА №1 айцішніка трымалі паўгода, а ў лютым 2021-га вынеслі прысуд — 3 гады «хіміі» з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Пакуль не адбылася апеляцыя і прысуд не набыў законную моц, Андрэй быў у Мінску. У чэрвені мінулага году ён з’ехаў ва Украіну. 

«У мяне засталося два-тры тыдні да таго, як мяне размяркуюць і адправяць круціць хвасты каровам. Наўпрост праз мяжу, вядома, выехаць не мог. Прыйшлося ехаць іншым шляхам», — кажа ён. 

Па словах Андрэя, аднаўляцца яму пасля СІЗА не прыйшлося. За кратамі ён імкнуўся захаваць фізічны і псіхалагічны стан на добрым узроўні.

«Чалавек досыць хутка да ўсяго прывыкае. І ў цэлым настройваў сябе пазітыўна. Займаліся там спортам, хадзілі на прагулкі, каб вочы адпачывалі ад святла ў камеры, там яно вельмі дрэннае. Імкнуліся выконваць дыету, елі тое, што ў пасылках перадавалі. Такім чынам захавалі сябе», — расказвае айцішнік. 

Працаваць у сферы IT Андрэй пачаў яшчэ на другім курсе ва ўніверсітэце. Ён вучыўся ў БДУІР на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак. 

У Беларусі Андрэй працаваў у аўтсорсінгавых і прадуктовых кампаніях. 

«Апошняе месца, дзе я быў да ўсіх падзей, — ISsoft Solutions. Потым пераехаў ва Украіну і пачаў займацца толькі сваім праектам, нідзе не працаваў», — кажа ён. 

Фота: асабісты архіў

Цяпер мужчына жыве ў Польшчы. Пераехаў ён туды з Украіны ў лістападзе мінулага года.

«Тут, мабыць, мне пашчасціла. Яшчэ да вайны», — дзеліцца ён.

На пытанне аб тым, як дасягнуць поспеху ў IT, Андрэй адказвае, што ў гэтай сферы «класныя ўмовы і якасная публіка, каб працаваць, расці па кар’еры». 

«Для кагосьці поспех — гэта калі ёсць добрая пасада, яна нармальна аплачваецца і ўвогуле цікава. Але ў гэтай сферы ўвесь час трэба займацца самаразвіццём, праходзіць розныя навучанні.

Мне здаецца, што поспех у ІТ — гэта калі ты змог пабудаваць прыбытковую кампанію, якая робіць жыццё людзей крыху прасцейшым за кошт якасці прадукта.

У Беларусі пачынаючы з 2020-га IT амаль забілі. Усе намаганні нашых людзей па ўзняцці рэпутацыі краіны ў міжнароднай супольнасці былі перакрэслены літаральна за некалькі дзён.

Усё стала значна горш пасля пачатку вайны. Мы маем шмат кампаній, якія працуюць на заходні рынак, напрыклад, на Паўночную Амерыку. Гэта добра, таму што ён больш плацежаздольны. Але ў шматлікіх буйных карпарацыях пасля 24 лютага шмат у чым памяняліся правілы. Цяпер кампаніі юрыдычна не маюць права працаваць з камандамі з Беларусі.

Таму ўсе зараз вымушаны тэрмінова рэлакаваць супрацоўнікаў, што вельмі затратна. Плюс у Еўропе гэтым людзям трэба плаціць заробак значна вышэй.

Сама сфера ў Беларусі не можа працаваць. Ні аўтсорсінгавая, ні прадуктовая кампаніі. Ніякаму інвестару нават у самых вільготных снах не прыйдзе ў галаву ўкласці грошы ў Беларусі, таму што людзей проста саджаюць. У плане росту і перспектыў у IT тут зараз нават не нуль, а мінус», — разважае Андрэй. 

Фота: асабісты архіў

Над мабільнай праграмай Peech мужчына пачаў працаваць пасля таго, як з’ехаў з краіны. Яно пераўтварае адсканаваны ці загружаны тэкст у аўдыя. 

«У мяне насамрэч самы стандартны стартап і звычайныя інвестыцыі на яго — 550 тысяч даляраў, — расказвае ён. —Для таго, каб атрымалася, патрэбная добрая ідэя і каманда (у мяне ў ёй 10 чалавек). Потым вы ідзяце ў розныя фонды да інвестараў і дамаўляецеся з імі аб фінансавай падтрымцы для далейшага росту. Нічога тут незвычайнага няма.

У цэлым ідэя з гэтай праграмай нядрэнная. Роля спажывання аўдыякантэнту ў свеце расце. Доля аўдыякніг, подкастаў вялікая. Многія людзі, не ведаю на шчасце ці на жаль, пачынаюць слухаць замест таго, каб чытаць. Нават я карыстаюся сваім прадуктам, каб слухаць нейкія вялікія артыкулы, на якія ў мяне не хапіла часу. Ёсць попыт на такую паслугу». 

Перад тым як прыцягнуць інвестыцыі, Андрэй правёў маркетынгавыя тэсты. 

«Глядзелі, колькі карыстальнікаў нам можа прынесці грошай, бачылі, што схема працоўная.

Сам памер інвестыцый залежыць ад стадыі, на якой знаходзіцца праект. Бываюць стартапы, якія прыцягваюць інвестыцыі яшчэ на стадыі канцэпту. У нас ужо быў паўнавартасны прадукт, наладжаны продаж. Але магу сказаць, што калі б мы, напрыклад, былі ў ЗША, то там атрымалі б 2—3 мільёны даляраў. У Еўропе на стартапы даюць менш», — кажа ён. 

Фота: асабісты архіў

Інвестары не шкадуюць грошай на мабільныя праграмы, таму што цяпер ва ўсім свеце людзі больш карыстаюцца тэлефонам, чым камп’ютарам. 

«Штогод расце колькасць грошай, якія карыстальнікі трацяць праз мабільныя платформы. Любому добраму прадукту зараз трэба мабільная праграма. Не думаю, што, напрыклад, чалавек пойдзе ў банк адкрываць рахунак, калі ў іх няма нармальнай мабільнай праграмы», — тлумачыць стартапер. 

Ідэя для распрацоўкі такой праграмы прыйшла Андрэю, калі ён размаўляў са сваім сябрам. Яны абмяркоўвалі, што ў іх браўзерах шмат незачыненых укладак. 

«Многія з іх вісяць па паўгода, таму што няма калі прачытаць. Вырашылі, што аўдыя — гэта адзін з відавочных спосабаў палегчыць гэтую справу. Звычайна слухаю штосьці, калі еду ў машыне ці падчас вячэрняй прабежкі. Мой сябар — калі душ прымае. Ідэя нарадзілася, сыходзячы з нашых патрэб», — расказвае айцішнік. 

Цэны на праграму Андрэй са сваёй камандай зараз тэстуе. 

«Недзе людзі гатовы плаціць больш, недзе менш. У ЗША, напрыклад, карыстанне на тыдзень каштуе 3 даляры, месяц — 15, квартал — 30, год — 90 даляраў. У нас катэгорыя дастаткова дарагіх праграм», — тлумачыць ён. 

Агучка на беларускай мове пакуль што не працуе. Андрэй кажа, што гэта складана зрабіць. 

«Каб навучыць нейронавую сетку добра агучваць тэкст, трэба ёй скарміць шмат кантэнту на беларускай мове, каб яна разумела, як гэта ўсё чытаецца.

З-за таго, што беларускамоўны рынак дастаткова маленькі, пакуль гэта няпроста зрабіць. Спадзяюся, што ў будучыні мы гэта зможам рэалізаваць.

Інвестыцыі, якія зараз атрымалі, пойдуць на паляпшэнне якасці прадукта і рост, будзем шмат укладваць у маркетынг, тэсціраваць розныя каналы па прыцягненні карыстальнікаў. Гэта важна, але і дастаткова дорага.

Увесь свой час я зараз прысвячаю гэтаму праекту. Думак наконт нейкіх новых стартапаў шмат, але нам пакуль трэба сканцэнтравацца. Калі гэты праект выйдзе на сур'ёзную акупляльнасць, можна будзе рэалізоўваць нешта новае», — дзеліцца планамі Андрэй. 

Чытайце таксама:

Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева пачнуць судзіць у канцы жніўня

Мастак папрасіў штучны інтэлект намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў стылі фэнтэзі. Вось што атрымалася

Мікіта Мікада расказаў, як PandaDoc сышоў з ПВТ, і назваў кампаніі, якія істотна змянілі IT у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
3з3 / адказаць
15.08.2022
Ну не знаю, временами переводчики типа гугля такую тарабарщину выдают, что кажется это просто какойто блудняк переводить этот текст. Хотя может у паренька и получится, если сумел свинтить с лукашенковской химии.
0
Satan / адказаць
15.08.2022
3з3, здесь не перевод, а озвучка. Скормить софту текст и получить на выходе аудио с этим текстом. Не он первый этим занимается, но как в статье верно сказано "Каб навучыць нейронавую сетку добра агучваць тэкст, трэба ёй скарміць шмат кантэнту"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30