Знайсці
08.08.2022 / 16:2710РусŁacБел

З'явілася відэа Антонаўскага моста ў Херсоне пасля ўчарашніх удараў УСУ

Акупацыйныя ўлады сцвярджаюць, што было чатыры пападання ў мост, таксама пацярпела будаўнічая тэхніка.

Раней паведамлялася, што пасля начных удараў расійскія войскі атачылі мост з двух бакоў, мясцовых жыхароў блізка не падпускалі. Пра гэта паведамляў першы намеснік кіраўніка аблсавета Херсоншчыны Юрый Сабалеўскі. 

Паведамленні пра ўдары па мастах каментавала і кіраўніца прэс-цэнтра АК «Поўдзень» УСУ Наталля Гумянюк:

«Адпрацаваны агнявы кантроль, які мы трымалі некалькі дзён таму на гэтым кірунку, і ў яго ёсць свае вынікі. Пападанні дастаткова «важкія» — як па Кахоўскім, так і па Антонаўскім мосце», — паведаміла яна.

У сваю чаргу, намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсона Кірыл Страмавусаў заявіў, што каля моста акупанты пачалі ўзводзіць пантонную пераправу. Цяпер рух праз Дняпро ў гэтым раёне ажыццяўляецца з дапамогай парома.

Антонаўскі мост праз Дняпро злучае Херсон з левабярэжнай часткай вобласці, якая таксама знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Па мосце войскі Расіі перавозяць тэхніку і боепрыпасы.

Брытанская разведка лічыць кантроль над пераправай праз Дняпро ключавым фактарам зыходу баёў на поўдні Украіны. У Інстытуце вывучэння вайны (ISW) заяўлялі, што ўдары УСУ па мастах вакол Херсона накіраваны на тое, каб перашкодзіць Расіі перакінуць тэхніку, не спыніўшы пры гэтым пастаўку харчавання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
1
Бондар/адказаць/
09.08.2022
Эталон, у расеі ёсць больш за 5 тысяч ядзерных боегаловак і па гэтай прычыне НАТО ніколі ні пачне з імі вайну.
1
Абыр/адказаць/
09.08.2022
Точность конечно изумительная. Дырка в дырку за 100 км. Но 70 кг вв на мост маловато. Тут авиабомба нужна.
0
Эталон/адказаць/
09.08.2022
Бондар, дык у такім разе, вы лічыце, што рсшцы трэ ўсё дазваляць ? Сёньня - гэта вайна, заўтра вашу ( гэта толькі для прыкладу вам) жонку захочуць. Калі НАТА будзе баяцца рабіць моцныя рухі, дык ім і Чэн Ір пачне дыктаваць. У НАТА таксама хапае такой зброі, і ня трэ баяцца. Зрэшты, адзін хірэн усе памром, дык хоць пад солют з фейерверкамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930