Знайсці
08.08.2022 / 21:4729РусŁacБел

Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь»

8 і 9 жніўня ў Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», якая сабрала беларускіх палітыкаў і актывістаў, што выступаюць за перамены. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на стыль удзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Канферэнцыя пачалася з выступу Святланы Ціханоўскай, якая выбрала блакітны касцюм.

Вераніка Цапкала таксама ў касцюме, але белага колеру. І з бел-чырвона-белым манікюрам. 

Большасць мужчын традыцыйна была ў дзелавых строях: Павел Латушка, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Астапенка і іншыя.

Павел Латушка побач з Ціханоўскай. Злева ад Латушкі — намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

Анатоль Лябедзька

Некаторыя разбаўлялі дзелавы стыль красоўкамі, як прадстаўнік Байпол Аляксандр Азараў (у цэнтры). 

Вадзім Пракоп'еў, які цяпер памочнік камандзіра палка «Пагоня», заўсёды ўмеў адзявацца па сітуацыі. Час яркіх блэйзераў і дарагіх гадзіннікаў застаўся ў мінулым. Цяпер Пракоп'еў пайшоў па шляху Зяленскага: вопратка колераў хакі і кепка падкрэсліваюць, што перад вамі чалавек, які прыехаў з вайны, і адразу вылучаюць Вадзіма сярод «цывільных» у пінжаках. Хітра, але ці дарэчна?

У вайсковым быў блогер Сяргей Бяспалаў.

А доктар Дзмітрый Шчыгельскі (другі справа) прыйшоў проста ў джынсах і кашулі:

Вольга Карач прыйшла ў сукенцы з коцікамі і белым пінжаку ў стылі кэжуал:

Вядучая анлайн-трансляцыі Кацярына Раецкая выбрала для мерапрыемства пінжак у буйную клетку. Злева бачна Франака Вячорку, ён у сваім традыцыйным касцюме з чырвоным гальштукам:

Блогер Антон Матолька выбраў цішотку-пола ў пастэльным тоне.

Журналісткі Вольга Чэкулаева і Яўгенія Сугак (галоўная рэдактарка беларускага The Village) у белых кашулях:

Фота: аргкамітэт канферэнцыі

Іван Краўцоў, чалец каманды Бабарыкі, выбраў для мерапрыемства стыль кэжуал.

Іван Краўцоў у цэнтры. 

Замест пінжака ў яго куртка італьянскага брэнда Stone Island, якая каштуе даражэй за некаторыя касцюмы (калі гэта не падробка). Цэны на курткі гэтага брэнда пачынаюцца недзе ад 400 даляраў, многія мадэлі каштуюць больш за тысячу. 

Баскетбалістка Кацярына Сныціна абрала тэматычную майку і кулон у форме контураў Беларусі.

Фота: аргкамітэт канферэнцыі

А спявачка Маргарыта Ляўчук — белую сукенку з вышыўкай.

Фота: аргкамітэт канферэнцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
American /адказаць/
09.08.2022
НН, Матольке не в Тшотке. Такая рубашка называтся Polo. Тшотка это то что вы обозвали майкой. ..
09.08.2022
Як добра быць жывым, на свабодзе й з грашыма. Ды яшчэ з цэннiкам "змагара-завочнiка за народнае шчасьце".
0
макар евич/адказаць/
10.08.2022
Лица стерты, краски тусклы,
То ли люди, то ли куклы.
Взгляд похож на взгляд,
А день - на день.
Я устал и отдыхая
В балаган вас приглашаю,
Где куклы так похожи на людей.


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера