Знайсці
08.08.2022 / 17:10 2

У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

Помнік Каніскаму паставілі на агляднай пляцоўцы побач з лесвіцай, якая вядзе ў Падмікольскі парк. На адкрыццё прыйшлі кіраўнікі горада і аблвыканкама. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін узнагародзіў старшыню гарвыканкама Уладзіміра Цумарава і старшыню аблвыканкама Анатоля Ісачанку медалямі «святителя Георгия Конисского». З гараджанамі адносна таго, ці патрэбен такі помнік, улады не раіліся, паведамляе Магілёў.media.

У адкрыцці помніка ўдзельнічалі асобы, апранутыя ў казацкае. На чорных майках было напісана, што яны прадстаўнікі «беларускага казацтва».

На адкрыццё помніка сабралася вялікая грамада людзей, якія называлі сябе праваслаўнымі. Па іх словах, «Каніскі — вялікі дзеяч і святы». Некаторыя адзначалі, што ён «абараніў Белую Русь ад каталікоў».

Урачыстасць праходзіла побач з плошчай Арджанікідзэ. Яе ў 2016 годзе ўлады з ініцыятывы праваслаўных актывістаў хацелі пераназваць у гонар Каніскага. Тады было запушчана грамадскае абмеркаванне, якое выклікала палеміку ў беларускім інтэрнэце. Яно і выявіла неадназначнае стаўленне да гэтага царкоўнага дзеяча як гістарычнай асобы.

На епіскапскае служэнне ў Беларусь Каніскага запрасілі з Украіны ў 1755 годзе. Магілёўскай епархіяй ён кіраваў на зломе эпох у другой палове XVIII стагоддзя. Падзеі таго часу прывялі да знікнення з палітычнай карты Еўропы Рэчы Паспалітай.

Па ўмацаванні на беларускіх землях расійскай улады, з ініцыятывы Каніскага прымусова пачалі вяртаць у праваслаўе ўніятаў, каталікоў ды пратэстантаў. Методыку, апрабаваную на Магілёўшчыне і Мсціслаўшчыне, пазней пашырылі на ўсю Беларусь.

Паводле ўкраінскага гісторыка Яраслава Фошчана, Георгій Каніскі, трапіўшы ў Беларусь, аказаўся закладнікам часу і ўмоў, у якіх яму давялося дзейнічаць. Ён прасіўся, каб яго адправілі з архіепіскапскага служэння ў Рэчы Паспалітай ва ўкраінскі манастыр. Навуковец прызнае, што цяпер у гістарыяграфіі стаўленне да дзейнасці Каніскага палярнае.

У 1992 годзе вал «Красной звезды» пераназвалі ў архірэйскі вал Каніскага. Тады гэта не выклікала ў грамадстве напружання і расцэньвалася як аднаўленне гістарычнай праўды.

6 жніўня 1993 году архіепіскап Георгій Каніскі быў далучаны да ліку мясцовых святых. Ягоны вобраз намаляваны на некалькіх праваслаўных святынях Магілёва. На Архірэйскім вале стаіць крыж у яго памяць, а на будынку былога архірэйскага палаца ўсталяваная шыльда са звесткамі пра яго жыццё.

Цяперашняя ўлада ставіць Каніскага ў адзін шэраг з Еўфрасінняй Полацкай і іншымі прызнанымі беларускімі дзеячамі і асветнікамі.

Канчатковае рашэнне аб помніку Каніскаму было прынята ў 2021-м. Грамадскага абмеркавання, як у выпадку з пераназваннем плошчы, не абвяшчалася. Летась на месцы, дзе паставілі помнік Каніскаму, заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бахтияр Левенгук / адказаць
08.08.2022
Монтажные петли хоть оставили на этой гаргаре?
Чтобы позже эту нечисть аккуратно так снять и отправить в домну на переплавку. Нет в Беларуси места для нечисти!
0
відьмаявідьма / адказаць
08.08.2022
Падмікольскі парк? у Магілеве? на радзіме так бы мовіць... о божахна... пра астатняе дык увагуле маўчу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31