Знайсці
08.08.2022 / 17:463РусŁacБел

Еўразійскі банк развіцця: За паўгода аб’ём беларускага экспарту скараціўся на 30%

Сутыкнуўшыся з санкцыйнымі абмежаваннямі, агульны кошт беларускіх паставак тавараў за мяжу скараціўся на 3,7% за першую палову 2022 года, гаворыцца ў паведамленні Еўразійскага банка развіцця.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Пры гэтым пік падзення абʼёмаў беларускага экспарту прыпаў на красавік (—22,9% год да года), пасля чаго абʼёмы ў цэнах паступова пачалі аднаўляцца (—0,4% у чэрвені 2022-га).

«Аднаўленне экспарту часткова тлумачыцца наладжваннем новых ланцугоў паставак», — паведамляе ЕАБР.

Таксама за паўгоддзе пастаўкі замежных тавараў у Беларусь скараціліся на 8,9%. Эксперты ЕАБР звязваюць гэта з аслабленнем унутранага попыту. Аднак скарацілася і адмоўнае сальда.

«Ва ўмовах апераджальнага скарачэння імпарту над экспартам дэфіцыт гандлю таварамі скараціўся з 1,1 млрд даляраў у студзені-чэрвені 2021 года да 0,05 млрд даляраў у студзені-чэрвені 2022 года», — падлічылі ў банку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Экономика/адказаць/
08.08.2022
Обратный рывок!
0
Эталон/адказаць/
08.08.2022
Дык ня ўсё так кепска, як некаму там, у Драздах, хацелася б. :)
0
Санкцыі не працуюць/адказаць/
09.08.2022
Ну балючы але ж несмяротна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера