Знайсці
08.08.2022 / 23:059РусŁacБел

Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку»

У панядзелак у судзе даваў паказанні асноўны абвінавачаны па справе «аб дзяржаўным перавароце» — Юрась Зянковіч. Ён «прызнаўся» ў тым, што распрацоўваў план фізічнай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі, але падкрэсліў, што самога плана ў яго няма, піша расійскае выданне Sputnik.

Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Тамара Бяляева / Sputnik

У судзе прагучала інфармацыя, што першапачаткова план забойства беларускага дыктатара нібыта распрацаваў Дзяніс Хофман і ён называўся «Цішыня». Яго нібыта хацелі даручыць выканаць Мікалаю Аўтуховічу, але той адмовіўся. Як сказаў Зянковіч: «План «Цішыня» мне падаваўся, але іншым чалавекам. […] Аўтуховіч сказаў, што гэта малапрафесійна, і я пра яго забыўся».

Адбор у склад «змоўшчыкаў», паводле словаў Зянковіча, нібыта адбываўся толькі па пратэкцыі тых, хто ўжо знаходзіўся ў змове, пытанне вырашалася на калегіяльнай аснове. У ліку «змоўшчыкаў» былі нібыта Ігар Макар і Вольга Карач, хоць, па словах Зянковіча, асабіста ён быў катэгарычна супраць Карач «з-за яе неабавязковасці». 

Пракурор зачытаў вытрымку з плана «Цішыня», паводле якога нібыта планавалася страляць з гранатамёта «Муха» па лукашэнкаўскай машыне.

Пасля выбараў, калі Зянковіч, па ягоных словах, убачыў, што «Ціханоўская прайграла ўсё, што можна», ён выйшаў на кантакт з нейкім сілавіком Жураўскім і спытаў у яго, «ці можа армія выправіць сітуацыю». Пасля станоўчага адказу нібыта і закруцілася ўся справа. Зянковіч пацвердзіў, што «змоўшчыкі» нібыта чакалі, што ЗША выдзеліць ім 10 мільёнаў даляраў на правядзення вайсковага перавароту. А таксама нібыта Дзмітрый Шчыгельскі звяртаўся па дапамогу ў гэтай справе да ўладаў Ізраіля.

Згаданы Зянковічам Дзяніс Хофман мае падвойнае грамадзянства Украіны і Германіі і з'яўляецца стваральнікам «Атрадаў грамадзянскай самаабароны», прызнаных рэжымам тэрарыстычнай арганізацыяй яшчэ ў мінулым годзе. 

Чытайце таксама:

Што такое «Атрады грамадзянскай самаабароны», якіх Лукашэнка абвінаваціў у тэрарызме?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Кажан/адказаць/
09.08.2022
Цырк на дроце з гэтым Зянковічам. На што яны спадзяюцца? Што іх не расстраляюць? Дык гэта ўжо ўсім вядома, што ну магчыма не расстраляюць, але пажыцьцёвае дадуць. Навошта хлусіць і абгаворваць сябе? Гэта ж на руку рэжыму! Чыстасардэчнае прызнаньне каралева доказаў. Зянковіч, як Юрыст пра гэта павінен ведаць.
0
Деревʼянко Владислав/адказаць/
09.08.2022
Платні пропагандисти придумують спонтанні наративи, але не можуть довести їх до логічного кінця.  То "Нік і Майк", то "бомба в літаку", то "покажу на карті", то "британці в Бучі", а тепер ще "план Тиша".
12.08.2022
Чистосердечное признание смягчает вину но удлиняет срок. Плохо что уЗенковича как адвоката не было практики в Беларуси
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера