Знайсці
09.08.2022 / 08:114РусŁacБел

Саўмін змяніў спіс хвароб, з якімі не пусцяць на дзяржслужбу

Пералік захворванняў, якія перашкаджаюць выкананню службовых абавязкаў на дзяржаўнай службе і працы з дзяржтаямніцай, змяніў урад сваёй пастановай №512 ад 5 жніўня. Дакумент быў апублікаваны 8 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова дапоўніла спіс хвароб, які быў вызначаны Саўмінам яшчэ ў 2003 годзе. У старым дакуменце пералічваліся сем захворванняў, з якімі не возьмуць на дзяржслужбу, у новым іх ужо дзевяць.

У пералік дадалі абсесіўна-кампульсіўныя, а таксама дысацыятыўнае (канверсійнае) расстройства. Акрамя таго, у графу аб расстройствах настрою дадалі выключэнне: дэпрэсіўныя эпізоды лёгкай і сярэдняй ступені. З імі цяпер можна быць чыноўнікам.

Змены ўступяць у сілу з 1 верасня.

Абноўлены пералік захворванняў, з якімі не возьмуць на дзяржслужбу і не дапусцяць да дзяржаўнай таямніцы, такі:

Арганічныя, уключаючы сімптаматычныя, псіхічныя расстройствы.

Псіхічныя расстройствы і расстройствы паводзін, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў.

Шызафрэнія, шызатыпічныя і расстройствы трызнення.

Расстройствы настрою (афектыўныя), за выключэннем дэпрэсіўнага эпізоду лёгкай і сярэдняй ступені.

Абсесіўна-кампульсіўныя расстройствы.

Дысацыятыўнае (канверсійнае) расстройства.

Расстройства асобы і паводзінаў у сталым узросце.

Разумовая адсталасць.

Эпілепсія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
мазгапраў/адказаць/
09.08.2022
Якi сэнc? На бумазе адно, а па факце: пры заступленнi на дзярж. пасады шызiкi нiякай мед. камiсii не праходзяць. Ды сядзяць па 25 гадоў ва ўладзе.
0
Пін Цэт /адказаць/
09.08.2022
А правадыр хіба не на дзяржаўнай службе ? Ах, так-так, там усё шыта-крыта, і картку з магілёўскага стацыянара зтыбзілі. Цяпер камар носа не падточыць...
0
Пей таблетки 3%/адказаць/
09.08.2022
Почему в списке нет мозаичной психопатии?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031