Знайсці
09.08.2022 / 10:223РусŁacБел

Служыцель мінскай царквы «Гефсіманія» затрыманы па «крымінальным» артыкуле

Служыцель мінскай царквы хрысціян евангельскай веры «Гефсіманія» Максім Стасілевіч узяты пад варту як абвінавачаны па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пра гэта паведаміла яго сястра Вольга Барысік у Фэйсбуку. Стасілевіч знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Максім быў затрыманы разам са сваім шваграм Яўгенам Барысікам 21 ліпеня. На наступны дзень яны атрымалі па 10 сутак арышту кожны: Максім па ч.2. 19.11 КаАП за перапост навіны з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Для гэтага сілавікі ўзламалі Тэлеграм верніка.

Яўген свае 10 сутак арышту атрымаў за дробнае хуліганства (арт. 19.1) — ён нібыта ў кабінеце 416 Маскоўскага РУУС крычаў, і нецэнзурна лаяўся. Пастанову аб прыцягненні да адказнасці прымала адыёзная суддзя Таццяна Мотыль.

Па заканчэнні 10 сутак адпусцілі толькі Яўгена Барысіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21
4
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
09.08.2022
каки красивы
да, Макс?
а працаваць (ци ваяваць) гэны кролик ни разу не ?
0
Суповой пакетик/адказаць/
09.08.2022
Дщерь, предъявите, пожалуйста, собственную трудовую книжку, а также справку, подтверждающую Ваше право задавать подобные вопросы. Полагаю, в справке будет употреблен термин, который на идише звучит как "хуцпе"... хорошо-хорошо, переведу. По-русски это "наглость".
0
"насыплю тебе в суп землицы кладбтщенской, алкаш проклятый!" (Вася Ложкин)/адказаць/
10.08.2022
Суповой пакетик,
"я - художник! у меня справка есть!"

kp.ru/daily/26946/3998419/ (Вася Ложкин: Я рад, что мое имя не будет соседствовать с Сатаной Гитлеровичем)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930