Знайсці
09.08.2022 / 12:11РусŁacБел

Прэм’ер-міністаркі Фінляндыі і Эстоніі выказаліся за абмежаванне выдачы краінамі ЕС турыстычных віз расіянам

Сана Марын і Кая Калас выказаліся за абмежаванні выдачы краінамі ЕС турыстычных віз расіянам, пакуль Расія вядзе агрэсіўную вайну ў Еўропе.

«Няправільна, што пакуль Расія вядзе агрэсіўную і бязлітасную вайну ў Еўропе, расіяне могуць жыць як ні ў чым не бывала, і падарожнічаць па Еўропе. Гэта несправядліва», — сказала кіраўніца фінскага ўрада Сана Марын.

На яе думку, Фінляндыя магла б самастойна запаволіць выдачу ўязных дакументаў, але такія рашэнні павінны прымацца сумесна ў ЕС.

«Спыніце выдачу турыстычных віз расіянам. Наведванне Еўропы — гэта прывілей, а не права чалавека, — напісала прэм’ерка Эстоніі Кая Калас. — Авіяспалучэнне з Расіяй закрытае. Гэта азначае, што пакуль краіны Шэнгенскай зоны выдаюць візы, цяжар нясуць суседзі Расіі. Час спыняць турызм з Расіі ўжо цяпер».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў заходнія краіны абмежаваць уезд для расіян.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера