BYPOL: У Лунінцы загінуў вайсковец, магчыма, самагубства
Канал былых сілавікоў BYPOL паведамляе пра надзвычайнае здарэнне ў роце аховы і абслугоўвання 250-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання штаба Заходняга аператыўнага камандавання (в/ч 97035, пункт пастаяннай дыслакацыі — Гродна).
Паводле інфармацыі канала, 8 жніўня каля горада Лунінец пры змене пастоў аховы ў 17 гадзін выявілася адсутнасць маладога вайскоўца кантрактнай службы.
Яго цела са смяротным агнястрэльным раненнем галавы знойдзенае ў 18:30 у лесе падчас арганізаванага пошуку.
Паводле BYPOL, вайсковая частка знаходзілася па-за пунктам пастаяннай дыслакацыі ў сувязі з вучэннямі.
BYPOL піша, што гэта ўжо пятая ахвяра падчас вучэнняў за апошнія некалькі месяцаў.
0
0
0
2
10
2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера