Знайсці
09.08.2022 / 14:134РусŁacБел

«Больш за 79% тых, хто знаходзіцца ў вышуку, выехалі за мяжу». ГУБАЗіК падвёў вынікі двух гадоў рэпрэсій

У Беларусі 58 груп грамадзян прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі, 448 чалавекі трапілі ў спіс тых, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч 9 жніўня ў «СБ» падвёў вынікі двухгадовага падаўлення пратэстаў у краіне.

Большасць злачынстваў «пратэснай накіраванасці», кажа Бедункевіч, «здзейсненыя з выкарыстаннем інтэрнэту». У 2020-2021 гадах было 58% такіх «злачынстваў», а ў 2022 годзе — 83%.

Экстрэмісцкімі фармаваннямі з 2021 года сілавыя структуры прызналі 58 груп грамадзян. У «пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» ўнесеныя даныя пра 448 асоб.

372 інтэрнэт-рэсурсы прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У той жа час устаноўлена толькі 160 уладальнікаў і адміністратараў «дэструктыўных» телеграм-каналаў. Пра тое, колькі з іх былі прыцягнутыя да адказнасці, — не паведамляецца.

«У выніку праведзенай працы зафіксавана амаль 500 тысяч адпісак ад асноўных дэструктыўных тэлеграм-каналаў», — паведамляе Бедункевіч.

«На жаль, спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне паслужыла штуршком для росту колькасці падпісчыкаў у многіх телеграм-каналах, у тым ліку і дэструктыўнай скіраванасці. Аднак падпісчыкам не варта забываць, што ўсе дэструктыўныя тэлеграм-каналы і інтэрнэт-рэсурсы па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем беларускіх сілавікоў», — дадае ён.

Бедункевіч запэўнівае, што сілавікамі ўстаноўлена больш за 100 удзельнікаў фармавання BYPOL, якія «дыстанцыйна, з дапамогай інтэрнэту, прайшлі сумоўе і атрымалі індывідуальныя заданні ад прадстаўнікоў экстрэмісцкага фармавання Мабілізацыйны план «Перамога» з мэтай арганізацыі дыверсій і тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

За два гады, паводле інфармацыі Бедункевіча, сілавікі выявілі «як мінімум 12 рэзанансных фактаў фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны».

«Значная частка асоб, якія ўчынілі названыя злачынствы, знаходзяцца па-за межамі краіны. Звыш 79% з тых, што знаходзяцца ў вышуку, выехалі за мяжу», — канстатуе Бедункевіч.

Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца

«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну

Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мангол/адказаць/
09.08.2022
Карма бьет и по детям. И, наверное, это правильно. Справедливость должна быть жестокой к космонавтам.
09.08.2022
Satan,і ня ўсе палітзьняволенныя зь семьямі.
09.08.2022
ifeas, не все. И в Польше далеко не всем сладко, особенно на первых порах. И особенно тем, кто бежит в неизвестность, у кого в чужой стране ни знакомых, ни друзей. Разные истории есть. С другой же стороны есть и ноющие разжиревшие айтишники... квартира в Польше дорага, бензин дорага, плак-плак, я в Минске больше баксау пад матрас откладывал и ващэ - на зыбе на меня усе дзеуки вешались, когда узнавали, что айтишник, а у Польшчы усим на меня пох. Хватает таких на самом деле. Но я им могу сказать только одно - ехай обратно и не ной. А мы тут лучше на пару сотен меньше под матрас засунем, но не будем оглядываться, когда за подписки в тг посадят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера