Знайсці
09.08.2022 / 15:27

Дырэктарка турфірмы падманула кліентаў на 290 тысяч рублёў

Суд у Мінску разгледзеў справу дырэктаркі турфірмы, якая раздавала турыстам станоўчыя ПЛР-тэсты. Жанчына завалодала і спрабавала завалодаць грашыма больш чым 100 пацярпелых, агульная сума склала амаль 290 тысяч рублёў, паведамляе Onliner.by.

Фота: AP

Усё адбывалася са снежня 2019 года па верасень 2021-га. Жанчына завяла акаўнт у Інстаграме і рэкламавала турагенцтва King travel. Дзейнічаючы ад уласнага імя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ад імя іншага ІП і турагенцтва King Travel, яна заключала дагаворы з турыстамі і прымала ад іх аплату.

Пазней яна казала турыстам, што ў іх каранавірус, з-за гэтага даводзілася пераносіць або адмяняць аплачаныя паездкі. «Пацвярджэннем» кавіду былі фіктыўныя вынікі лабараторных даследаванняў, якія жанчына вырабіла загадзя. У выніку суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

З улікам яшчэ аднаго прысуду ў 2020 годзе за махлярства ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў і 6 месяцаў са штрафам 200 базавых (6,4 тысячы). На карысць пацярпелых спагнаная кампенсацыя маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31