Знайсці
09.08.2022 / 20:3219РусŁacБел

Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ

На канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні палітыкі і актывісты сабраліся, каб абмеркаваць, як дзейнічаць далей. Сярод прысутных быў заўважаны і экс-сілавік Ігар Макар. Звяртае ўвагу яго амплуа героя баевікоў.

Такім Ігар Макар з'явіўся ў першы дзень — цёмны касцюм і акуляры-авіятары.

Блогер Андрэй Павук і Ігар Макар. Фота: Офіс Ціханоўскай

А гэта вобраз другога дня канферэнцыі — залаты гадзіннік і бардовы гальштук.

Акцёр Джэйсан Стэтхэм, зорка галівудскіх баевікоў

Ігар Макар сёння задаваў пытанне Ціханоўскай: ці магчыма стварыць незалежную камісію, якая будзе больш паглыблена займацца тэмай вызвалення палітвязняў? Напрыклад, запрасіць прадстаўнікоў дыяспары, каб больш пільны кантроль за фінансамі па гэтай тэме быў?

«Я ведаю, як вызваліць палітвязняў. Гэта не сто працэнтаў гарантыя, але магчымасць ёсць. Вы ведаеце, што Вольга Такарчук выйшла на два месяцы раней за тэрмін…»

«Гэта ваша праца?» — удакладніла Ціханоўская.

«Не кажу, што мая, прынамсі тут не магу гаварыць», — адказаў Макар.

Ён папрасіў дазволіць тэмай палітвязняў займацца нейкаму фонду і згадаў, што ў яго, напрыклад, таксама ёсць фонд.

«Ігар, ну ў нас няма паняцця «дазволіла». Калі ініцыятыва працоўная, мы можам дапамагчы толькі прыцягваць туды людзей», — сказала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Игорь/адказаць/
10.08.2022
Что-то я не вижу Макара в полке Калиновского… а столько было слов и пафоса…
0
Ведь могут и убить/адказаць/
11.08.2022
Игорь,там где и Прокопьев.
А зачем окопы, автомат, спать под дождем и пулями,
Макару и Прокопьеву СТРАШНО.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
11.08.2022
Šarkoŭski pan

Как там на складе?12 часов в день, 6 дней в неделю, 900 евро?А?Хорошо на этажерке спится?Или дачушка прыюцила, прэдваыцельна прыстроившись?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера