Знайсці
09.08.2022 / 22:05 1

ЗША ўвялі візавыя санкцыі яшчэ супраць 100 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і прапагандыстаў

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з адмысловай заявай з нагоды другой гадавіны сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі. У заяве, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамэнта, аддаецца «належнае беларускаму народу, які з'явіўся ў рэкорднай колькасці, каб прагаласаваць, рэалізаваць свае правы і вызначыць сваю будучыню».

«Калі стала зразумела, што выбары былі скрадзеныя рэжымам Лукашэнкі, беларускі народ смела выйшаў на вуліцы з мірным патрабаваннем свабодных і справядлівых выбараў і пераходу да дэмакратыі, — адзначаецца ў заяве. — Беларускі народ прадэманстраваў выдатную стойкасць, падтрымліваючы прадэмакратычны рух на працягу двух гадоў цаной вялікіх асабістых ахвяраў. Гэтыя заклікі да дэмакратыі агучваюць беларусы ў выгнанні за мяжой, больш за 1200 палітвязняў, несправядліва затрыманых унутры краіны, і незлічоная колькасць простых беларускіх грамадзян».

У заяве прыгадваюцца «беспрэцэдэнтна брутальныя» рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі і гаворыцца, што Злучаныя Штаты за апошнія гады зрабілі шматлікія крокі ў адказ на злоўжыванне рэжыму, у тым ліку пашырылі паўнамоцтвы па санкцыях і разгарнулі значныя санацыйныя меры супраць рэжыму за ягоныя недэмакратычныя і дэстабілізуючыя паводзіны і парушэнні правоў чалавека.

«Сёння мы абвяшчаем пра крокі па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да 100 службовых асобаў рэжыму і звязаных з імі асобаў за іх удзел у падрыве або нанясенні шкоды дэмакратычным інстытутам або ў перашкаджанні пераходу да дэмакратыі ў Беларусі ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта № 8015», — гаворыцца ў заяве.

У ліку гэтых асобаў — чыноўнікі, якія займаюць высокія пасады ў Адміністрацыі прэзідэнта, МУС, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Генеральнай пракуратуры, Галоўным упраўленні Следчага камітэта, Міністэрства транспарту і сувязі, ГУБАЗіКа, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Белтэлерадыё», Другой нацыянальнай тэлекампаніі, Вайскова-паветраных сілах і Войсках супрацьпаветранай абароны. У іх лік таксама ўваходзяць члены Нацыянальнага сходу, суддзі, супрацоўнікі службы бяспекі, члены выканаўчых камітэтаў і адміністратары дзяржаўных унівэрсітэтаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мангол / адказаць
10.08.2022
Усіх, хто мае дачыненне да дзяржслужбы, а таксама працоўнікі Націянальнага банку, дыпламаты усіх узроўняў пасад павінны быць у спіску.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31